Дзяды (паэма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сцэна зь «Дзядоў» на паштоўцы 1919

«Дзяды́» — нізка рамантычных драмаў Адама Міцкевіча, публікаваны ў 1822—1860 роках. Складаецца з чатырох частак:

Апроч драмаў, у склад II часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна.

Часткі зьвязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы зьмешчаныя пэўныя аўтабіяграфічныя зьвесткі, ідэі рамантызму, зьвязанага з народавольніцкай барацьбой польскага народу пад расейскім падзелам.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэма перакладзеная на беларускую мову Сержам Мінскевічам (1999) і Кастусём Цьвіркам (2001).

  • Дзяды (у двух тамах). Адам Міцкевіч. Языки: белорусский, польский. Перакладчык Серж Мінскевіч. Менск, 1999. ISBN: 985-6530-07-5 — Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Alina Witkowska, Ryszard Przybylski. Romantyzm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1999. — ISBN 83-01-12108-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]