Ахім фон Арнім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ахім фон Арнім
Achim von Arnim
Карціна Пэтэра Эдуарда Штрэлінга, 1805
Карціна Пэтэра Эдуарда Штрэлінга, 1805
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Карл Ёахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім
Нарадзіўся 26 студзеня 1781
Бэрлін
Памёр 21 студзеня 1831 (49 гадоў)
замак Віпэрсдорф, раён Ютэрборг
Пахаваны
Сужэнец Бэтына фон Арнім
Дзеці Гізэла фон Арнім, Максыміліяна фон Арыёля[d] і Armgart von Arnim[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, драматург
Кірунак гайдэльбэрскі рамантызм
Мова нямецкая[1]
Значныя творы «Чароўны рог хлопчыка»
Подпіс

Карл Ёахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім (па-нямецку: Carl Joachim Friedrich Ludwig von Arnim; 26 студзеня 1781, Бэрлін — 21 студзеня 1831, замак Віпэрсдорф, раён Ютэрборг) — нямецкі пісьменьнік, асноўны прадстаўнік (разам з сваім сябрам Клемэнсам Брэнтана) гайдэльбэрскага рамантызму. Яго жонка Бэтына (сястра Брэнтана) таксама была пісьменьніцай.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людвіг Ахім фон Арнім нарадзіўся ў дваранскай сям’і камэргера прускага каралеўскага двара і быў прадстаўніком буйнога юнкерства. Дзяцінства Ахіма прайшло ў сямейным палацы ў цэнтры Бэрліну.

Усё свае жыцьцё Людвіг прысьвяціў зьбіраньні народнай творчасьці — песень, басьняў, прымавак.

У 18061808 гадах Арнім у суаўтарстве з Клемэнсам Брэнтана выдае зборнік народнай творчасьці пад назвай «Чароўны рог хлопчыка».

У 1811 годзе фон Арнім пабіраецца шлюбам зь сястрой свайго блізкага сябра Бэтыне Брэнтана. Бэтына фон Арнім стала яго адданым паплечнікам у справе зьбіраньня фальклёру.

Другую палову свайго жыцьця пісьменьнік правёў часткова ў Бэрліне, часткова ва ўласным маёнтку Віпэрсдорф, дзе сышоў з жыцьця з 1831 годзе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар раманаў «Галеча, багацьце, злачынства і адкупленьне графіні Далёрэс» (1810), «Захавальнікі кароны» (1817, другая частка пасьмяротна — 1854), аповесьцяў «Ізабэла Эгіпецкая, першае каханьне імпэратара Карла V» (1812), «Рафаэль і яго суседкі» (1822, апублікаваная ў 1824) і іншых, навэляў «Апантаны інвалід у фортэ Ратона» (1818) і іншых.

Разам з Брэнтана склаў анталёгію народных песень «Чароўны рог хлопчыка» («Des Knaben Wunderhorn») у трох тамах (1805—1808), якая аказала значны ўплыў на разьвіцьцё нямецкай лірыкі XIX стагодзьдзя[2].

Арнім уводзіць фантастыку ў гістарычную навэлю («Ізабэла Эгіпецкая», дзе дзейнічаюць альраўн і голем), якая спалучаецца з дакладнымі гістарычнымі дэталямі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ CONOR.SI
  2. ^ М. Рудницкий. Комментарии. — Избранная проза немецких романтиков. В 2-х томах. Т. 2. Пер. с нем. Сост. А. Дмитриева. Москва: Художественная литература, 1979. — С. 416.