Клемэнс Брэнтана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Клемэнс Брэнтана
ням. Clemens Brentano
Clemens Brentano.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Клемэнс Брэнтана дэ ля Рош
Псэўданімы Клемэнс «Марыя» Брэнтана
Нарадзіўся 9 верасьня 1778
Эрэнбрайтштайн
Памёр 28 ліпеня 1842
Ашафэнбург
Пахаваны Ашафэнбург
Бацькі Peter Anton Brentano[d]
Maximiliane Brentano[d]
Сужэнец Sophie Mereau[d] і Auguste Bußmann[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія, проза, драма
Кірунак рамантызм
Мова нямецкая мова[1]
Подпіс Brentano Signature.gif
Wikisource-logo.svg [[::de:s:Clemens Brentano|Творы]] ў Вікікрыніцах

Клемэнс Брэнтана (па-нямецку: Clemens Brentano: 9 верасьня 1778, Эрэнбрайтштайн — 28 ліпеня 1842, Ашафэнбург) — нямецкі паэт-рамантык, навэліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гайдэльбэрскага гуртка.

Абапіраючыся на народнапесенную творчасьць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей разьвіцьцё рамантычнае паэзіі ў Нямеччыне[2]. Яго ўплыў зазналі Гайнрых Гайнэ, Ёзэф фон Айхэндорф, Жэрар дэ Нэрваль, Гіём Апалінэр і іншыя эўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай баляды «Лярэлей» пра райнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага каханьня.

Comödien (1852)

Разам зь Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклёру «Чароўны рог хлопчыка» (ням. Des Knaben Wunderhorn, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармаваньня нямецкай паэзіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 34—36.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Клемэнс Брэнтанасховішча мультымэдыйных матэрыялаў