Мэры Шэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэры Ўолстанкрафт Шэлі
Mary Wollstonecraft Shelley
Mary Wollstonecraft Shelley Rothwell.tif
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Mary Wollstonecraft Godwin
Нарадзілася 30 жніўня 1797
Самерз-Таўн[d], Лёндан, Каралеўства Вялікабрытанія[1][2]
Памерла 1 лютага 1851
Чэстэр Сквер[d], Лёндан, Аб’яднанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі
Пахаваная St Peter's Church, Bournemouth[d]
Бацькі Уільям Годвін[d][3]
Мэры Уолстанкрафт[d][3]
Сужэнец Пэрсі Біш Шэлі[3]
Дзеці Персі Флорэнс Шэлі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка
Гады творчасьці 1818—1831
Кірунак рамантызм
Жанр раман, travel book[d], апавяданьне, гатычная літаратура[d], Гатычны раман і Фантастыка[d]
Мова ангельская мова[4]
Дэбют «Франкенштэйн, альбо сучасны Прамэтэй»

Мэры Ўолстанкрафт Шэлі (па-ангельску: Mary Wollstonecraft Shelley; 30 жніўня 1797, Лёндан — 1 лютага 1851) — ангельская паэтка і пісьменьніца рамантычнага жанру.

Яе бацькі — Ўільям Гудвін (лібэральны філёзаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Ўолстканкрафт (вядомая фэміністка, настаўніца і пісьменьніца). Маці памёрла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам зь яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненьнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізыялёгіі.

У 1814 годзе, ва ўзросьце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным ангельскім паэтам Пэрсі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадзкага меркаваньня, яны вырашылі пераехаць у кантынэнтальную Эўропу. Там Мэры пазнаёмілася зь іншым ангельскім паэтам Лордам Байранам.

Першай аповесьцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесьць «Франкенштэйн, альбо сучасны Прамэтэй» (1818 год), натхненьнем для якой былі навуковыя дасьледаваньні ў галіне рэгенэрацыі мёртвай матэрыі.

Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:

  • Пераўтварэньне (Transformation, 1831)
  • Апошні чалавек (The Last Man, 1826)
  • Вальпегра (1823)

Памерла Мэры Шэлі ад пухліны мозга 1 лютага 1851 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]