Фрыдрых Гёльдэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фрыдрых Гёльдэрлін
FK Hiemer - Friedrich Hölderlin - (Pastell 1792).jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1770
Ляўфэн-на-Нэкары
Памёр 7 чэрвеня 1843
Тубінген
Пахаваны Тубінгенскія мескія могілкі
Бацькі Johanna Christiana Gock[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, бібліятэкар, пісьменьнік, перакладнік і навэліст
Кірунак клясыцызм, рамантызм
Мова нямецкая
Подпіс Hoelderlin Unterschrift.svg
http://www.hoelderlin-gesellschaft.de/index.php?id=658

Ёган Крыстыян Фрыдрых Гёльдэрлін (па-нямецку: Johann Christian Friedrich Hölderlin; 20 сакавіка 1770, Ляўфэн-на-Нэкары — 7 чэрвеня 1843, Тубінген) — выбітны нямецкі паэт-рамантык і мысьляр.

Творчасьць і асоба Гёльдэрліна паўплывалі ў далейшым ня толькі на пісьменьнікаў (Ш. Цвайг, Г. Гайм), але і на філёзафаў і тэолягаў (В. Дыльтэй, Ф. Ніцшэ, К. Яспэрс, М. Гайдэгер, М. Бляншо).

Акрамя лірычных вершаў Гёльдэрлін пакінуў пасьля сябе раман «Гіпэрыён, або Пустэльнік у Грэцыі» (па-нямецку: Hyperion oder Der Hermit in Griechenland, тт. 1 — 2, 17971799). Няскончанай засталася трагедыя «Сьмерць Эмпэдокла» (па-нямецку: Der Tod des Empedokles, 17971800). Сярод апошніх твораў былі таксама пераклады «Антыгоны», «Эдыпа-цара» і некалькіх гімнаў Піндара. З маладосьці паэт пакутаваў на псыхічнае захворваньне.

На беларускую мову паэзію Гёльдэрліна перакладалі Алег Лойка (у зб. "Маланкай жагнаныя", 2004) і Лявон Баршчэўскі ("Выбраная паэзія" ў сэрыі "Паэты плянэты", 2016).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Фрыдрых Гёльдэрлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў