Фэрэнц Ліст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фэрэнц Ліст
вуг. Liszt Ferencz
Liszt (Lehmann portrait).jpg
Фэрэнц Ліст
Дата нараджэньня 22 кастрычніка 1811
Месца нараджэньня Дабар’ян, Аўстрыйская імпэрыя
Дата сьмерці 31 ліпеня 1886 (74 гады)
Месца сьмерці Байройт, Нямеччына
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня Байройт
Альма-матэр Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва[d]
Занятак кампазытар, піяніст, дыргент
Жанры сымфонія і клясычная музыка
Інструмэнты фартэпіяна і арган[d]
Бацька Adam Liszt[d]
Маці Anna Liszt[d]
Дзеці Cosima Wagner[d], Daniel Liszt[d] і Blandine Liszt[d]
Узнагароды
Ордэн Pour le Mérite у мастацтве і навуцы Ордэн Залатой шпоры Bavarian Maximilian Order for Science and Art Knights of the Military Order of Christ
Подпіс Liszt sign.JPG

Фэрэнц (Франц) Ліст (па-вугорску: Liszt Ferenc, па-нямецку: Franz Liszt; 22 кастрычніка 1811, Дабар’ян (Райдзінг), Аўстрыйская імпэрыя — 31 ліпеня 1886, Байройт, Нямеччына) кампазытар, піяніст, пэдагог, дырыгент, публіцыст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў музычнага рамантызму, заснавальнік вугорскай кампазытарскай школы.

Ліст быў слаўным выканаўцам, вядомым па ўсёй Эўропе дзякуючы свайму фэнамэнальнаму піянізму і неперавышанаму ўменьню арганізоўваць відовішчныя канцэртныя праграмы. Ф. Ліста лічаць адным з найвялікшых піяністаў у гісторыі, нягледзячы на тое, што ніводнага запісу ігры Ліста не існуе. Уплыў фартэпіяннага стылю Ф. Ліста адчувальны дагэутль. Таксама Ф. Ліст зрабіў важкі ўклад у развіцьцё рамантычнай музыкі наогул, імя Ліста зьвязанае з вынаходніцтвам жанру сымфанічнай паэмы.

Ф. Ліст быў першым піяністам, які выступаў з сольнымі канцэртамі, якімі ён заслужыў прызнаньне як прафэсіяналаў так і шырокай публікі. У той жа час Ф. Ліст быў надзвычай велікадушным чалавекам — ён не шкадаваў часу і сродкаў, дапамагаючы ахвярам стыхійных бедстваў, сіротам, многіх таленавітых студэнтаў ён вучыў бясплатна. Таксама Ф. Ліст спрыяў фонду памяці Бэтховэна і ахвяраваў значныя сродкі на адкрыцьцё кансэрваторыі ў Будапэшту.

Вялікая колкасьць яго фартэпіянных твораў увайшла ў традыцыйны рэпэртуар, у прыватнасьці Вугорскія рапсодыі, Саната сі мінор і два фартэпіянных канцэрта. Таксама Ф. Ліст зрабіў шматлікія фартэпіянныя транскрыпцыі папулярных сцэнаў з опэраў, сымфоніяў, капрысаў Паганіні і песень Франца Шубэрта. Асобныя фартэпіянныя творы Ф. Ліста лічацца вышэйшай пробай фартэпіяннага майстэрства. Таксама Ф. Ліст быў аўтарам вялікай колкасьці харавой, вакальнай і сымфанічнай музыкі. Арганныя творы Ф. Ліста занялі галоўнае месца ў рэпэртуару арганістаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Фэрэнц Лістсховішча мультымэдыйных матэрыялаў