Перайсьці да зьместу

Джэймз Фэнімар Купэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэймз Фэнімар Купэр
James Fenimore Cooper
фатаздымак Мэт’ю Брэдзі (1850)
фатаздымак Мэт’ю Брэдзі (1850)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 верасьня 1789
Бэрлінгтан, Нью Джэрзі, ЗША
Памёр 14 верасьня 1851 (61 год)
Купэрстаўн, Нью Ёрк, ЗША
Пахаваны
Бацькі Ўільям Купэр[d]
Сужэнец Сьюзэн Аўгуста Дэлансі[d]
Дзеці С’юзэн Фэнімар Купэр[d], Пол Фэнімар Купэр[d][2] і Charlotte Fenimore Cooper[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, гісторык, марак
Гады творчасьці з 1820
Кірунак рамантызм
Жанр гістарычная проза
Мова ангельская мова[3][4]
Значныя творы Апошні з магіканаў
Подпіс Выява аўтографу

Джэймз Фэнімар Купэр (па-ангельску: James Fenimore Cooper; 15 верасьня 1789, Бэрлінгтан, Нью Джэрзі — 14 верасьня 1851, Купэрстаўн, Нью Ёрк) — амэрыканскі пісьменьнік-рамантыст. Стварыў шэраг гістарычных раманаў пра амэрыканскіх індзейцаў і раньняе засяленьне Амэрыкі, найбольш вядомыя зь якіх — сэрыя «Прыгоды Скураной Панчохі».

Джэймз Фэнімар Купэр нарадзіўся ў сям’і судзьдзі Ўільяма Купэра і Элізабэт (Фэнімар) Купэр адзінаццатым з 12 дзяцей, большасьць зь якіх не дажылі да сталеньня. Продкі Купэраў пераехалі ў Новы сьвет з Ангельшчыны ў 1679 року.

У 1790 року сям’я перасялілася ў грамаду Купэрстаўну (Нью Ёрк), заснаваную на выкупленай ягоным бацькам тэрыторыі. Тут Ўільям Купэр збудаваў на беразе возера Атсыга дом, а ў 1799 скончылася будаўніцтва сядзібы.

У 13-гадовым веку Джэймз паступіў у Ельскі ўнівэрсытэт, аднак выключаны на трэцім курсе і ў 1806 року уладкаваўся мараком на гандлёвы карабель «Стэрлінг». 1 студзеня 1808 Купэр паступіў на службу мічманам у вайскова-марскі флёт ЗША.

У 20-гадовым веку Купэр атрымаў спадчыну ад бацькі. 1 студзеня 1811 року ён ажаніўся з С’юзэн Аўгустай дэ Лансі, прадстаўніцай лаялісцкай да Вялікабрытаніі сям’і. У шлюбе яны мелі сямёх дзяцей, пяцёра зь якіх перажылі дзяцінства.

У 1826 Джэймз Фэнімар Купэр зь сям’ёй пераехаў у Эўропу ў пошуках збыту сваіх твораў і лепшай адукацыі для дзяцей. У Парыжы ён пазнаёміўся з мастаком Сэм’юэлам Морзэ і генэралам Жыльбэрам дэ Ляфаетам.

У 1833 Купэры вярнуліся ў ЗША. Праз 16 гадоў адсутнасьці ён аднавіў сямейную сядзібу на возеры Атсыга. Тут Джэймз Фэнімар правёў апошнія гады жыцьця і сканаў за дзень да свайго 62-годзьдзя. Пахаваны на Эпіскапальных могілках Купэрстаўну побач з бацькам і жонкай, якая перажыла яго на некалькі месяцаў.

Джэймз Фэнімар Купэр стаў адным з найпапулярнейшых пісьменьнікаў ЗША XIX стагодзьдзя, чые творы заслужылі прызнаньне па ўсім сьвеце. Адным зь першых пісьменьнік уключыў у свае кнігі афрыканскіх, афраамэрыканскіх і індзейскіх дзеючых асобаў. А ў цыклі «Прыгоды Скураной Панчохі» індзейцы адыгрываюць галоўныя ролі. Аднак ён апісвае іх з розных бакоў, як у «Апошнім з магіканаў», дзе Магуа пазбаўлены амаль любой станоўчай якасьці, а Чынгачгук, апошні правадыр магіканаў, адлюстраваны годным, адважным і гераічным.

У 1940 року выпушчаная марка ЗША з выявай Дж. Ф. Купэра.

У 2013 ягонае імя ўведзенае ў нью-ёрскую Залю славы вялікіх амэрыканцаў.

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  2. ^ geni.com (мн.) — 2006.
  3. ^ Cooper, James Fenimore, 1789-1851 // CONOR.SI
  4. ^ Купер Джеймс Фенимор // ПроДетЛит (рас.) — 2019.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]