Шарль Бадлер
Шарль Бадлер | |
фр. Charles Pierre Baudelaire | |
Шарль Бадлер, фатаздымак Эт’ена Каржа | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 красавіка 1821 Парыж |
Памёр | 31 жніўня 1867 (46 гадоў) Парыж |
Пахаваны | |
Бацькі | Жазэф-Франсуа Бадлер[d] Каралін Апік[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт, крытык, перакладчык |
Гады творчасьці | 1844—1866 |
Кірунак | сымбалізм, мадэрнізм |
Жанр | элегія і дэкадэнцтва |
Мова | француская мова[1] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
[[::fr:s:Auteur:Charles Baudelaire|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Шарль П’ер Бадлер (па-француску: Charles Pierre Baudelaire; 9 красавіка 1821 — 31 жніўня 1867, Парыж) — францускі паэт, літаратурны крытык і перакладчык. Імя Бадлера стала сымбалем літаратурнага і артыстычнага дэкадансу. Яго творы, у прыватнасьці паэтычны зборнік Краскі зла (па-француску: Les fleurs du mal), былі прызнаныя клясыкай францускае літаратуры.
На беларускую мову вершы Ш. Бадлера перакладалі Юрка Гаўрук, Уладзімер Жылка, Зьміцер Колас, Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Андрэй Хадановіч, Алег Мінкін.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1821 — у Парыжы нарадзіўся Шарль Бадлер
- 1827 — сьмерць бацькі (якога ён абагаўляў), таленавітага мастака і звышадукаванага чалавека. Хлопчык жыве разам з маці. Пэрыяд «абсалютнага шчасьця», які ён заўсёды будзе згадваць з замілаваньнем. Але маці зноў бярэ шлюб, з трыццацівасьмігадовым афіцэрам Апікам, тады яшчэ маёрам
- 1839 — Бадлер выключаны з каледжа Люі-Вялікага. «Шалапутнае» жыцьцё ў Парыжы, дзе ён знаёміцца з Бальзакам і Нэрвалем. Захворвае на пранцы.
- 1841 — генэрал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў Індыю
- 1842 — вярнуўшыся ў Парыж, Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая іграла ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з Сэнт-Бёвам і Тэафілем Гацье. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама «Фанфарлё», навэлу, што была надрукаваная ў 1847 годзе
- 1844 — над Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Натарыюс сп. Ансэль выплачвае Бадлеру 200 франкаў штомесяц. Сыстэматычна ўжывае наркотыкі.
- 1845 — паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога. Спроба самагубства. Сярод іншага піша «Парады літаратарам пачаткоўцам» (надрукаваная ў 1846). Кароткі раман з Мары Дабрэн, камэдыйнай акторкай. Знаёміцца з творчасьцю Эдгара Алана По, перакладаньнем якога займаецца з 1848 да 1865
- 1848 — захоплены рэвалюцыяй і супрацоўнічае ў рэвалюцыйнай газэце «Salut public»
- 1849 — знаёмства з друкарам Пулэ-Маласі, будучым рэдактарам «Красак зла»
- 1852 — дасьледваньне пра Эдгара По, апублікаванае дзякуючы Тэафілю Гацье разам з другім томам перакладаў амэрыканскага паэта. Праца над «Фэервэркамі» (прыватным дзёньнікам, які быў выдадзены толькі пасьля сьмерці). Пачынаецца ягоная пасія да Апалёніі Сабацье, гаспадыні «салёна», дзе зьбіраліся маладыя пісьменьнікі
- 1857 — на працягу году публікуе пераклад рамана «Прыгоды Артура Гордана Піма» Эдгара По (у лютым), кнігу апавяданьняў «Незвычайныя гісторыі», якая таксама складалася зь перакладаў По (у сакавіку), і нарэшце — сваю адзіную кнігу вершаў «Краскі Зла» (чэрвень). Суд над кнігай. Аўтар асуджаны на 300 франкаў грашовага пакараньня; 6 вершаў былі выключаныя з кнігі як амаральныя.
- 1859 — публікацыя «Салёна 1859 году»
- 1860 — першы цэрэбральны крызіс. Уладкаваны ў Нэйі разам з Жаннай Дзюваль (хворай на паралюш)
- 1861 — другое выданьне «Красак зла» (трыццаць пяць новых вершаў). Артыкул пра Вагнэра. Балятуецца (пісьмова) у Францускую Акадэмію. Артыкул пра Манэ (верасень 1862). Пачаў працаваць над дзеньнікам «Маё аголенае сэрца», які быў скончаны ў 1864 і надрукаваны пасьмяротна ў 1887
- 1863 — прадае рэдактару Этсэтлю правы на будучую кнігу «Парыскі сплін», збонік вершаў прозай; бярэ аванс і нічога не дае Этсэлю. Кніга зьявілася толькі праз два гады пасьля сьмерці аўтара, пад іншай назвай — «Маленькія паэмы прозай», дзякуючы Банвілю і Асэліно. Публікацыя чарговага перакладу По, а таксама эсэ «Мастак сучаснага жыцьця», які стаў ягоным уласным «Art poétique»
- 1864 — едзе ў Брусэль з цыклям лекцыяў. Працуе над кнігай «Бедная Бэльгія»
- 1865 — публікацыя ў Парыжы новага тома перакладаў Эдгара По «Гратэскавыя і сур’ёзныя гісторыі»
- 1866 — вострая нэўральгія, лекаваньне наркотыкамі. У нАмюры, куды ён запрошаны сваім будучым ілюстратарам Фэлтсьенам Ропам, яго раптоўна разьбівае паралюш. Афазія — да самай сьмерці ён ня можа размаўляць. Яго наведвае маці. Вяртаньне разам зь ёй у Парыж
- 1867 — у канцы жніўня, маючы сорак шэсьць гадоў, Бадлер памірае. Пахаваны на могілках Манпарнас.
- 1868 — публікацыя «Эстэтычных каштоўнасьцяў» і «Рамантычнага мастацтва» (эсэ ці крытычныя артыкулы пра літаратуру, жывапіс і музыку)
- 1869 — публікацыя «Маленькіх паэмаў прозай»
Асаблівасьці паэтыкі Бадлера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спэцыфіка бадлераўскага сымбаля не паддаецца тлумэчньню праз разгляданьне яе як простай двухбаковай структуры, якая мае плян выяўленьня і плян зьместу. Сымбалічны вобраз у Бадлера мае ня дзвух-, а трохкампанэнтную структуру:
- першым кампанэнтам зьяўляецца аб’ект ці сукупнасьць аб’ектаў, якія лірычны герой выдзяляе з навакольнага сьвету (вытанчаны водар валасоў, гідкая мёртвая конь на дарозе)
- другі кампанэнт — зьява, ці шэраг зьяваў суб’ектыўнага сьвету паэта: успаміны, уяўленьні, мроі, страхі і г. д. (рамантычныя карціны карабля пад ветразямі, развагі пра немінучую сьмерць каханае жанчыны)
- апошні трэці кампанэнт, які ня мае ў творы вэрбальнае прэзэнтацыі, зьяўляецца сугестыўнай інфармацяй, прачытаць якую здольныя толькі падрыхтаваныя чуйныя да паэзіі чытачы. Гэткія сугестыўныя вобразы збольшага неперакладальныя на рацыяналізаваную мову паняткаў.
Тыповым прыкладам можа паслужыць верш «Асеньняя песьня» (па-француску: Chant d’automne). Ад звычайных гукаў падзеньня дроваў, якія рыхтуюць на зіму і кідаюць на брук панадворкаў лірычнаму герою здаецца, што дзесьці будуюць шыбеніцу, што недзе забіваюць цьвікамі труну:
|
Свой дух ён уяўляе сабе вежай, якая неўзабаве ўпадзе пад ударамі тарана:
|
Рэальныя гукі дроваў і суб’ектыўныя візыі апавядальніка ўзаемадзейнічаюць, каб выклікаць думку пра непазьбежнасьць сьмерці (трэці кампанэнт сымбалічнага вобраза).
Пераклады на беларускую мову
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шарль Бадлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Шарль Бадлер — Парады маладым літаратарам
- Шарль Бадлер — «Танец сьмерці» ў перакладзе Андрэя Хадановіча
- З кнігі «Парыскі сплін» маленькія паэмы прозаю ў перакладзе Андрэя Хадановіча
- Вершы Бадлера на ПрайдзіСвеце ў перакладзе Андрэя Хадановіча
- full online texts in french
- Peintres et aquafortistes
- Les Fleurs du Mal: full online downloadable text
- Podcast: Паэзія «L’Albatros» па-француску