Міхай Эмінэску
Міхай Эмінэску | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 студзеня 1850[1][2][3][…] |
Памёр | 15 чэрвеня 1889[1] (39 гадоў), 15 ліпеня 1889[4] (39 гадоў) або 1889[5] |
Пахаваны | |
Бацькі | Raluca Eminovici[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | актор, празаік, журналіст, бібліятэкар, эсэіст, пісьменьнік, паэт, палітык |
Гады творчасьці | з 1866 |
Жанр | паэзія |
Мова | румынская мова[6] і нямецкая |
Подпіс | Файл:Міхай Эмінэску 1869 |
Міхай Эмінэску (па-румынску: Mihai Eminescu, /mi'haj e.mi'nes.ku/; сапраўднае прозьвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, клясык румынскай літаратуры.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 15 студзеня 1850 году ў Баташані ў шматдзетнай сям’і.
Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Сьлёзы ліцэістаў». Ня скончыўшы навучаньня ў гімназіі ў Чарнаўцах, Міхай па патрабаваньні бацькі зьязджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом унівэрсытэту і вывучае філялёгію, філязофію і юрыспрудэнцыю. У гэты пэрыяд аўтар выдае цыкль вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».
Восеньню 1872 году паэт перабраўся ў Бэрлін, дзе да верасьня 1874 году слухаў цыкль лекцый пры Бэрлінскім унівэрсытэце. У верасьні 1874 году паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспэктарам. Зьнясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасьці і духоўная нездаволенасьць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псыхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае паляпшэньне пасьля лячэньня, будзе перасьледваць яго да канца жыцьця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыцьцёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнаньне, ён ужо быў ня здольны гэта ўсьвядоміць. Памёр Эмінэску ў псыхіятрычным шпіталі ў Бухарэсьце 15 чэрвеня 1889 году.
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса Бондар[7], Лявон Баршчэўскі, К. Коракс[8], Аксана Данільчык[9].
- Паэма «Лучафэрул», выбр. вершы / Пераклад Р. Барадуліна // Анталогія малдаўскай паэзіі. Т.1. Мн., 2003.
- Выбраная паэзія / Пераклад Р. Барадуліна, Л. Баршчэўскага, К. Коракс. Мн., 2017 («Паэты планеты»).
- Выбраная паэзія: пераклад з румынскай / Міхай Эмінеску. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 84, [1] с.
Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Вялікая расейская энцыкляпэдыя (рас.) — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
- ^ Bibliothèque nationale de France Mihai Eminescu (1850-1889) (фр.) — 2011.
- ^ Эмінэску Міхай
- ^ Выбраная паэзія: пераклад з румынскай: [да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Румыніяй і Рэспублікай Беларусь] / Міхай Эмінэску. - Мінск : Зміцер Колас, 2017. - 104, [1] с. - (Паэты планеты)
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сайт пра Міхая Эмінэску (рум.)
- Біяграфія (рум.)
- Тэксты, біяграфія, рэцэнзіі і вершы Эмінэску (рум.)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Нарадзіліся ў Румыніі
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 1889 годзе
- Памерлі 15 ліпеня
- Пахаваныя ў Румыніі
- Вікіпэдыя:Бібліяінфармацыя з 29 элемэнтамі
- Румынскія паэты
- Румынскамоўныя паэты і паэткі
- Асобы на банкнотах
- Асобы на марках
- Выпускнікі Венскага ўнівэрсытэту
- Пахаваныя ў Бухарэсьце