Пушкіны
Краіна паходжаньня | Наўгародзкае княства |
---|---|
Тытул | дваране, баяры |
Прызнаныя ў | Расейская імпэрыя |
Першы з роду | Рыгор Аляксандравіч Пушка |
Адгалінаваньне роду | Радшычы |
Адгалінаваньні ад роду | Бабрышчавы-Пушкіны, Баярцавы, Ждан-Пушкіны, Калагрывавы, Курчавы, Мусіны-Пушкіны, Павадовы, Ражновы, Таварковы, Уліціны-Пушкіны, Шарапавы, Шаферыковы-Пушкіны |
Пу́шкіны (па-расейску: Пушкины) — расейскі шляхецкі род. Род занесены ў VI частку радаводных кніг Кастрамской, Маскоўскай і Наўгародзкай губэрняў.
Род паходзіць ад легендарнага выхадца «зь немец» мужа сумленнага Радшы. Некаторыя дасьледнікі атаясамляюць яго з Ратмірам, служкам Аляксандра Неўскага. Таксама адным з продкаў роду лічаць наўгародзкага віцязя Гаўрылу Алексіча, яшчэ аднаго паплечніка Неўскага. Іх нашчадак у 7-м калене, Рыгор Аляксандравіч, празваны «Пушка» (па-беларуску: Гармата), быў родапачынальнікам Пушкіных. Аб службе родапачынальніка нічога невядома, але паколькі адзін з яго сыноў быў баярынам, Рыгор Аляксандравіч быў выдатным служылым чалавекам, які валодаў вялікімі вотчынамі.
Галіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Род досыць рана падзяліўся на мноства галін, шматлікія зь якіх схуднелі. Ад пятага зь 7 сыноў родапачынальніка пайшлі 5 асноўных галін роду:
- Старэйшая галіна Пушкіных (наўгародзкая), нашчадкі Аляксандра Рыгоравіча Пушкіна;
- Баярцавы;
- Шарапавы;
- Сярэдняя галіна Пушкіных, нашчадкі Мікіты Рыгоравіча Пушкіна;
- Уліціны-Пушкіны, нашчадкі Васіля Рыгоравіча Ўліты;
- Мусіны-Пушкіны;
- графы Мусіны-Пушкіны;
- Мусін-Пушкін, Апалос Апалосавіч (1760 — 1805);
- графы Мусіны-Пушкіны;
- Калагрывавы;
- Бабрышчавы-Пушкіны;
- Шаферыковы-Пушкіны;
- Мусіны-Пушкіны;
- Таварковы, нашчадкі Фёдара Рыгоравіча Таварка;
- Малодшая галіна Пушкіных, нашчадкі Канстанціна Рыгоравіча Пушкіна.
Адгалінаваньнем роду таксама лічацца Ждан-Пушкіны[1].
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Цімафеевіч, езьдзіў у 1495 у Вялікае Княства Літоўскае ў сьвіце вялікай князёўны Алены Іванаўны.
- Астафій Міхайлавіч Пушкін быў паслом у Рэч Паспалітую (1581), вёў перамовы з Антоніё Пасэвінам, у 1592 быў пасланы ў Нарву для перамоваў са швэдзкімі пасламі, пры Гадунове ўзьведзены ў думныя дваране і прызначаны ваяводам у Табольск (? — 1602).
- Іван Міхайлавіч Вялікі (? — 1612) быў маскоўскім лоўчым і думным дваранінам
- Мікіта Міхайлавіч (? — 1622) — акольнічы
- Гаўрыіл Рыгоравіч Пушкін (каля 1560 — 1638) — сакольнічы ў Лжэдзьмітрыя І;
- Рыгор Гаўрылавіч (каля 1605 — 1656), сын папярэдняга, улюбёнец цара Аляксея Міхайлавіча, быў намесьнікам ніжагародзкім, паслом у Рэч Паспалітую (1650), баярынам і аружэйнічым.
- Мацьвей (каля 1630—1706) і Якаў († 1699) Сьцяпанавічы, пляменьнікі папярэдняга, былі баярамі пры Пятры Вялікім; зь іх першы за ўдзел у змове сасланы ў Енісейск, а сын яго Фёдар († 1697) пакараны.
Галіна, зь якой паходзіў Аляксандар Пушкін, вылучылася ў сярэдзіне XVI ст.; чальцы гэтай — малодшай у родзе — галіны не падымаліся вышэй званьня стольніка, і толькі Іван Фёдаравіч Кукіш быў акольнічым.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыгор Аляксандравіч Пушкін (XIV ст. ― 1380) │ ├──>Аляксандар │ └─>Старэйшая галіна Пушкіных │ ├──>Мікіта Рыгоравіч │ └─>Сярэдняя галіна Пушкіных │ ├──>Васіль Уліта │ └─>Уліціны-Пушкіны │ ├──>Фёдар Таварак († пасьля 1433) │ └─>Таваркавы │ ├──>Канстанцін │ └─>Малодшая галіна Пушкіных │ ├──>Андрэй, бязьдзетны │ └──>Іван, бязьдзетны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Руммель В. В. Ждан-Пушкины // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907. — Т. XIa. — С. 737—738.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Русская знать - Генеалогические таблицы (рас.) — Генэалёгія Пушкіных. Архіўная копія ад 9 ліпеня 2003 г.