Анегінская страфа
Выгляд
Ане́гінская страфа́ — створаная А. Пушкіным чатырнаццацірадковая страфа з рыфмоўкай АбАбВВггДееДжж. Складаецца з трох цесна зьвязаных паміж сабой чатырохрадкоўяў зь перакрыжаванай, сумежнай і апаяснай рыфмоўкай і заключнага двухрадкоўя — коды. Дзякуючы мужчынскім рыфмам кода гучыць энэргічна, мае звычайна афарыстычны характар. Анегінская страфа надзвычай ёмістая і гнуткая, што дапамагае лепшай перадачы эпічнага зьместу вялікіх па аб’ёме твораў (паэма, раман вершаваны). А. Пушкін напісаў анегінскай страфой асноўны свой твор — вершаваны раман «Евгений Онегин» (адсюль і назва). Пазьней ёю карыстаўся М. Лермантаў (паэмы «Тамбовская казначейша», «Моряк»), некаторыя іншыя расейскія паэты.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |