Джузэпэ Вэрдзі
Джузэпэ Вэрдзі | |
Giuseppe Verdi | |
![]() Джузэпэ Вэрдзі ў 1876 | |
Род дзейнасьці | італьянскі кампазытар |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 кастрычніка 1813 |
Месца нараджэньня | ![]() |
Дата сьмерці | 27 студзеня 1901 (87 гадоў) |
Месца сьмерці | ![]() |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Занятак | кампазытар, дырыгент, пісьменьнік, палітык |
Навуковая сфэра | акадэмічная музыка[d], музыка[1], опэра[1], conducting[d][1] і палітыка[1] |
Жанры | клясычная музыка і опэра |
Узнагароды | |
Сайт | verdi.san.beniculturali.it(італ.) |
Подпіс | ![]() |

Джузэ́пэ Фартуні́на Франчэ́ска Вэ́рдзі (па-італьянску: Giuseppe Fortunino Francesco Verdi, 1813—1901) — італьянскі кампазытар, цэнтральная постаць італьянскай опэрнай школы. Лепшыя яго опэры (Рыгалета, Травіята, Аіда), вядомыя багацьцем мэлядычнай выразнасьці, часта выконваюцца ў опэрных тэатрах усяго сьвету. У мінулым часта грэбліва згадваныя крытыкамі (за «патаканьне густам простых людзей», «спрошчаную паліфанію» і «бессаромнае мэлядраматызаваньне»), шэдэўры Вэрдзі зьяўляюцца асновай звычайнага опэрнага рэпэртуара праз паўтара стагодзьдзя пасьля іх напісаньня. У гонар Джузэпэ Вэрдзі названы кратэр на Мэркурыі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джузэппэ Вэрдзі, першы кампазытар італьянскай рамантычнай опэры, нарадзіўся ў вёсцы Ле Ронколе блізу Пармы 10 кастрычніка 1813 г. і быў сынам шынкара. Сваю першую музычную адукацыю ён атрымаў у арганіста Фэрдынанда Провэзі, недалёк ад места Бусэто, дзе ён вучыўся ў школе. Вэрдзі жыў у Бусэто ў доме гандляра Антоніё Барэзі, які дапамагаў яму грашыма і дачка якога, Маргарыта, стала яго першай жонкай. У 1832 ён імкнуўся паступіць у Кансэрваторыю Мілана, але спроба была неўдалай, таму што ён мог граць на фартэпіяна толькі на пачатковым узроўні і судзьдзі адзначылі яго як надта слабага. Ён пачаў атрымліваць прыватныя ўрокі ў Мілане разам зь Вінчэнцо Лавіна да 1835 г., калі ён вярнуўся ў Бусэто, дзе заняў пасаду арганіста. Пасьля тры гады, яго імкненьне пісаць для тэатру, прымусіла яго вярнуцца назад у Мілан, дзе сталася імпрэза яго першай опэры «Oberto» у 1839.
Сэрыя яго ўласных трагедыяў — сьмерць жонкі і іх абодвух дзецяў на працягу 22 месяцаў (1838—1840) — перарвалі кар’еру Вэрдзі, але ў 1842 г., ён у Мілане напісаў «Набука», першую опэру, якая мела вялікі посьпех. За наступнае дзесяцігодзьдзе ён абыйшоў ўсе вялікія опэрныя дамы ў Італіі і стварыў 18 опэраў за 15 год, кулмінацыйнымі зь якіх сталі — «Rigoletto» (1851), «Il Trovatore» («Трубадур», 1853), ды «La Traviata» («Злачынца», 1853).
На пачатку 1850-г, Вэрдзі стаў значнай міжнароднай постацьцю і ён выконваў даручэньні тэатру па-за межамі Італіі — «Les Vepres siciliennes» («Сыцыліянская ўсяночная», 1855), «Don Carlos» (1867), і выпраўленьне (1865) яго ранейшага «Макбэта» (1847) для Парыжа; «La Forza del destino» («Сіла лёсу», 1862) для Санкт-Пецярбургу; і «Aida» (1871), для новага опэрнага дому ў Каіры. На працягу таго пэрыяду ён пачаў улучацца ў палітыку і абраўся на тэрмін у першы Парлямэнт Італіі, пасьля аб’яднаньня краіны ў 1861 г. Гэтае абранне стала ня толькі пацьверджаньнем яго вялізнай папулярнасьці. Вэрдзі прэзэнтаваў патрыятычны элемэнт у яго опэрах, асабліва ў раньнім «Nabucco», а яго імя стала акронімам для «Vittorio Emanuele, Re D’Italia» («Віторыё Эмануэле кароль Італіі» — заклікаючы водгук палітычнаму аб’яднантню Італіі).
Пастля «Aida», Вэрдзі не працуе шмат з-за шлюбу на яго другой жонцы, спявачцы Джузжфіне Стрэпоні. У гэты час ён стварае толькі адну вялікую працу — «Рэквіем Масаў» (1874), у памяць раманіста Алесандра Манцоні. Ён вырашае скончыць сваю опэрную кар’еру, задавальняючы сабе выпраўленьнем больш раньніх опэраў. Але лёстка з баку публіцы, Джуліё Рыкорды і лібрэтысты Арыга Баіта, якія дапамаглі (1881) з выпраўленьнем Сымона Боканэгры 1857, спараджае спачатку першага «Otello» (1887) а затым «Falstaff» (1893). То дзьве опэры пастаўленыя па Шэксьпіру, адна трагічная, другая камічная, зьяўляюцца вянком яго сталаму веку. Вэрдзі памер у Мілане, 27 студзеня, 1901 г.
Стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднікі Вэрдзі, якія паўплывалі на ягоную творчасьць — Джаакіна Расіні, Вінчэнца Бэльліні, Джакама Маербэр і, самы важны — Гаэтана Даніцэцьці. У дзьвюх апошніх опэрах, «Атэла» й «Фальстаф», прыкметны ўплыў Рыхарда Вагнэра. Паважаючы Шарля Гуно, якога сучаснікі лічылі найвялікшым кампазытарам эпохі, Вэрдзі тым ня менш не запазычыў нічога ў вялікага француза. Некаторыя пасажы ў «Аідзе» паказваюць на знаёмства кампазітара з творамі Міхаіла Глінкі, якога Франц Ліст папулярызаваў у Заходняй Эўропе, вярнуўшыся з турнэ па Расеі. На працягу ўсёй кар’еры Вэрдзі адмаўляўся выкарыстоўваць высокае «до» у тэнаравых партыях, спасылаючыся на тое, што магчымасьць прасьпяваць менавіта гэтую ноту перад поўнай заляй адцягвае ўвагу выканаўцаў і да, і пасьля, і падчас выкананьня ноты.
Нягледзячы на тое, што часам аркестроўка ў Вэрдзі ёсьць майстэрскай, кампазытар разьлічваў у асноўным на свой мэлядычны дар для выражэньня эмоцыяў герояў і драматызму дзеяньня. На самай справе, вельмі часта ў опэрах Вэрдзі, асабліва падчас сольных вакальных нумароў, гармонія наўмысна аскетычная, і ўвесь аркестар гучыць, як адзіны акампануючы інструмэнт. Менавіта Вэрдзі прыпісваюцца словы: «Аркестар - вялікая гітара!»[2]. Некаторыя крытыкі сьцьвярджаюць, што Вэрдзі надаваў тэхнічнаму аспэкту партытуры недастаткова ўвагі, паколькі яму не хапала школы й вытанчанасьці. Сам Вэрдзі маўляў, што «з усіх кампазытараў я — самы маладасьведчаны». Але пасьпяшаўся дадаць: «я гэта сур’ёзна кажу, але пад «ведамі» я маю на ўвазе зусім ня веданьне музыкі».
Тым ня менш, было б няслушным сьцьвярджаць, што Вэрдзі недаацэньваў выразную сілу аркестра й ня ўмеў выкарыстоўваць яе да канца, калі яму гэта было трэба. Больш за тое, аркестравае й контрапунктнае наватарства, як то струнныя, што ўзьляталі па храматычнай гаме ў сцэне Мантэроне ў «Рыгалета», каб падкрэсліць драматычнасьць сытуацыі, ці, таксама ў «Рыгалета», хор, мыкаючы блізкастаячыя ноты за кулісамі, адлюстроўваючы, вельмі эфэктна, надыходзячую буру, характэрна для творчасьці Вэрдзі, і характэрна настолькі, што іншыя кампазытары не асьмеліліся запазычыць у яго некаторыя сьмелыя прыёмы з-за іхняй імгненнай пазнавальнасьці.
Вэрдзі быў першым кампазытарам, які адмыслова займаўся пошукам такога сюжэту для лібрэта, які б лепш за ўсё адказваў асаблівасьцям ягоных кампазытарскіх здольнасьцяў. Працуючы ў цесным супрацоўніцтве з лібрэтыстамі й ведаючы, што менавіта драматычная экспрэсія зьяўляецца галоўнай сілай ягонага таленту, ён дамагаўся ліквідацыі зь сюжэту «непатрэбных» дэталяў і «лішніх» герояў, пакідаючы толькі пэрсанажы, у якіх кіпяць страсьці, і багатыя драматызмам сцэны.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Giacomo Puccini: «Messa di Gloria»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная старонка (італ.)
- Опэры Вэрдзі ў mp3 (італ.)
- Расейскі сайт прысьвечаны Вэрдзі (рас.)
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1813 годзе
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1901 годзе
- Пахаваныя ў Міляне
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава (Расейская імпэрыя)
- Італьянскія кампазытары