Фрунзэнскі раён (Менск)
| Фрунзэнскі раён | |
| Гімн | «Песьня пра Фрунзэнскі раён»[1] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | унутрыгарадзкі раён[d] |
| Уваходзіць у | Менск |
| Дата ўтварэньня | 17 красавіка 1951 |
| Кіраўнік | Арцём Артуравіч Шагідзевіч[d] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 248 м[3] |
| Месцазнаходжаньне Фрунзэнскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +3 |
| Летні час | +3 |
| Тэлефонны код | 17 |
| Паштовыя індэксы | 220015[4], 220017[4], 220018[4], 220019[4], 220022[4], 220073[4], 220074[4], 220079[4], 220082[4], 220093[4], 220121[4], 220124[4], 220128[4], 220136[4] і 220140[4] |
| Код аўтам. нумароў | BY |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Фру́нзэнскі раён — адміністрацыйны раён Менску, утвораны ў 1951 року. Найбуйнейшы раён Менску як паводле плошчы (4,3 тыс. га), так і паводле колькасьці жыхароў (463 188 чалавек паводле вынікаў перапісу 2019 году). Носіць імя расейскага бальшавіка Міхаіла Фрунзэ.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найбуйнейшы раён Менску плошчаю 4,3 тыс. га. Разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы места. Мяжуе зь Менскім раёнам і Цэнтральным ды Маскоўскім раёнамі Менску.
Уключае мікрараёны Сухарава, Захад, Красны Бор, Мядзьвежына, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Дамброўка, Масюкоўшчына. На думку мовазнаўца Вінцука Вячоркі, межы раёну не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску, а раён і вуліцы маюць палітызаваныя камуністычныя назвы[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён утвораны 17 красавіка 1951 року ў сувязі з буйным паваенным разьвіцьцём Менску. Названы ў гонар Міхаіла Фрунзэ — вайскавода Грамадзянскай вайны ў Расеі, першага начальніка міліцыі Менску.
У 1978 року ў склад раёну ўвайшлі вёска Вялікае Мядзьвежына і пасёлак Бараноўшчына, побач зь якімі пачалося будаўніцтва мікрараёну Захад.
У пачатку 1990-х рокаў пачалося ўзьвядзеньне мікрараёну Сухарава. У 1998 року вёска Сухарава таксама ўключаная ў склад раёну. Пачаў забудоўвацца раён Красны Бор.
У 2000 року тэрыторыя Фрунзэнскага раёну між чыгункай Менск — Маладэчна і праспэктам Пераможцаў перададзеная Цэнтральнаму раёну, граніца раёнаў прайшла па чыгунцы, вуліцах Максіма Танка і Ціміразева.
У 2004 року ў склад раёну ўвайшлі вёска Масюкоўшчына і пасёлак Кунцаўшчына, а таксама безыменныя тэрыторыі ўнутры Менскай кальцавой аўтадарогі, якія ўтварылі мікрараёны Дамброўка і Каменная Горка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На рагу вуліцаў Берута і Прытыцкага знаходзіцца адныя з найстарэйшых могілак Беларусі — Кальварыйскія з помнікам архітэктуры XIX стагодзьдзя (брамай 1840 року пабудовы).
20 ліпеня 2013 году ў мікрараёне Сухарава асьвяцілі храм арханёла Міхаіла, дзе часткова ладзяцца набажэнствы па-беларуску.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Станцыі мэтро Аўтазаводзкай лініі «Моладзевая», «Пушкінская», «Спартовая», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка».
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі раёну дзейнічаюць 22 прамысловыя прадпрыемствы.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Фрунзэнскага раёну |
|---|
|
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Геральдика и гимн Фрунзенского района (рас.). Адміністрацыя Фрунзэнскага раёну гораду Менску. Праверана 18 верасьня 2020 г.
- ↑ https://minsk-city.belstat.gov.by/upload/iblock/fd0/4iqm1lo2cpu20hnuylxherfr43d8zhk9.pdf (рас.) — Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2025.
- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
- ↑ Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Фрунзэнскі раён (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||