Перайсьці да зьместу

Іван Сапега (сын Багдана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Сапега
лац. Ivan Sapieha

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1480
Памёр не раней за 5 красавіка 1546 і не пазьней за 19 лістапада 1546[1]
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Багдан Сапега
Фядора Друцкая-Канопля[d][2]
Жонка Ганна з Сангушкаў
Дзеці Павал, Іван
Дзейнасьць дыплямат

Іван Багданавіч Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада 1546) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (1507—1516) і маршалак гаспадарскі (1515—1541), ваявода віцебскі (1520—1541) і падляскі (з 1529).

Быў старостам дарагічынскім (1529—1541 і з 1545).

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Багдана.

У 1507—1516 гадох быў пісарам вялікім літоўскім, браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 1531—1532 і 1536) і ў Турэччыну (1534 год). У 1515—1541 гадох быў маршалкам гаспадарскім, у 1520—1541 гадох — ваяводам віцебскім, з 1529 году — ваяводам падляскім.

Браў удзел у кампаніі 1514 году на чале з гетманам вялікім Канстантынам Астроскім. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне (27 жніўня 1514 году) і ў Аршанскай бітве (1514 год)[3].

У шлюбе з Ганнай Сангушка меў сыноў Паўла і Івана.