Кашталяны падляскія
Выгляд
Кашталян падляскі — мясцовы ўраднік у Падляскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна зьяўлялся другім паводле значнасьці пасьля ваяводы.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводзтва апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; кашталян падляскі засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай.
Кашталянамі падляскімі былі:
- Рыгор Трызна (1566—1569)
- Адам Касінскі(pl) (2.5.1569 — 1574)
- Мацей Савіцкі (3.1574 — 1581)
- Марцін Лесьнявольскі (1581—1593)
- Станіслаў Красінскі(pl) (1593—1596)
- Ян Вадынскі (23.8.1596 — 1613)
- Канстантын Трызна (?)
- Марыян Лакніцкі (1630—1632)
- Войцех Няміра (1613—1616)
- Марэк Вадынскі (1651)
- Пракоп Лесьнявольскі (1648)
- Андрэй Вадынскі (1651)
- Станіслаў Ласкоўскі(pl) (1653—1658)
- Мікалай Беганоўскі(pl) (1658—1661)
- Якуб Красоўскі (1661)
- Аляксандар Радзішэўскі (1667)
- Караль Станіслаў Лужэцкі (1670—1683)
- Марцін Аборскі(pl) (1683—1688)
- Мікалай Быкоўскі (17.9.1688 — 1705)
- Станіслаў Гадлеўскі (12.12.1705 — 1709)
- Адам Міхал Жавускі(pl) (12.3.1710 — 1710)
- Ян Бутлер (2.5.1710 — ?)
- Дамінік Пётар Касакоўскі (13.12.1717 — 1730)
- Віктар Кучынскі (20.10.1730 — 1738)
- Антоні Мянчынскі(pl) (6.12.1738 — 1771)
- Юзэф Вільчэўскі (9.12.1771 — 1779)
- Тамаш Александровіч(pl) (17.9.1779 — 1790)
- Юзэф Асалінскі(pl) (26.10.1790 —)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.