Падляскае ваяводзтва (1513—1795)
Падляскае ваяводзтва лац. Padlaskaje vajavodztva | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] і ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дарагічын |
Дата ўтварэньня | 29 жніўня 1513 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы падляскія |
Кашталяны | Кашталяны падляскія |
Насельніцтва |
|
Час існаваньня | 1513—1795 |
Месцазнаходжаньне Падляскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Падля́скае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 году ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Дарагічын.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварылася 29 жніўня 1513 году як Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва[1] шляхам вылучэньня з Троцкага. Колішні ваявода віцебскі Іван Сапега атрымаў прывілей ад вялікага князя Жыгімонта Старога «на ваяводзтва падляскае, берасьцейскае і інш.», таксама ён называўся ваяводам наднарвенскім.
Ахоплівала Падляшша (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасьцейскую зямлю (Берасьцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы).
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў на аснове Берасьцейскай зямлі і тэрыторыі колішняга Тураўска-Пінскага княства ўтварылася Берасьцейскае ваяводзтва (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводзтва).
У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Падляскага ваяводзтва ліцьвінамі: у Кракаўскіх актах цывільнага права пад 1487 годам значыцца Mathis Litphanus barbitonsor de Lepky[2], а шляхціч Станіслаў Будлеўскі ў 1746 годзе азначаўся як Nobilis Lithuanus ex terra Bielscensi districtus Branscensis[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) спыніла сваё існаваньне.
Народжаныя на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва беларускія гісторык Ігнат Даніловіч (1788—1843) і мовазнаўца Міхал Баброўскі (1784—1848), выхадцы з радзінаў уніяцкіх сьвятароў, вызначалі сябе як ліцьвінаў[4]. У 1856 годзе Стэфан Куклінскі засьведчыў, што жыхары Падляшша ў сваёй мове (што, паводле гэтага жа аўтара, межавала з «мовай уласна беларускай, якая ў мясцовых жыхароў называецца „літоўскай“[5]») у тыя часы называлі «ліцьвінамі» носьбітаў гэтай амаль літаратурнай беларускай мовы: «…одзіонъ Панъ споткауши якоһось Лицьвина, што добрэ лhау, бы һэто ты кажэ јому: „а ну Михалку, Ондрей (чи якъ тамъ joho звали) золжи мнјѣ што-лѣнь“. — „А калиба һэта, Паночку, — кажэ Лицьвинъ, — нямаю цяпѣрь часу лhаци, ба пришла рыба да hаци, людзи нясуць, вьязуць, а я пабѣhу хучѣй хаць тарбинку набьяру“»[6]. У 1889 годзе адзначалася, што «і за Бугам, напрыклад у Седлецкай губэрні, беларуса іначай не назавуць, як ліцьвінам»[7]. Польскі этнограф Оскар Кольбэрг пры апісаньні Падляшша (1890 год) зазначаў, што жыхары яго паўночнай часткі «размаўляюць на дыялекце руска-літоўскім, набліжаным да беларускага, які тут проста называюць літоўскім»[8]. Народжаны ў ваколіцах Бельску віленскі доктар Людвік Чаркоўскі сьведчыў у сваёй этнаграфічнай працы (1907 год), што падляскія мазуры і русіны называюць беларускую мову «літоўскай», а яе носьбітаў — «ліцьвінамі»[9]. Таксама ў ваколіцах Беластоку яшчэ ў канцы XX ст. казалі пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!»[10]. Увогуле, традыцыйнае называньне ва ўсходняй частцы Польшчы ліцьвінамі (польск. «Lićwini») мясцовых беларусаў адзначаецца і да нашага часу[11][12].
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпярша гербам ваяводзтва была Пагоня, па ўлучэньні ў склад Каралеўства Польскага — аб’яднаныя польскі і літоўскі гербы: арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.
-
1712 г.
-
каля 1720 г.
-
1794 г.
-
канец XIX ст. (рэканструкцыя)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па адміністрацыйнай рэформе 1565—1566 гадоў падзялялася на тры паветы: Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску.
Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мікольская царква, Бельск
-
Царкоўная званіца, Бельск
-
Прачысьценская царква, Гадышэва
-
Барбарынская царква, Дарагічын
-
Мікольская царква, Кляшчэлі
-
Царкоўная званіца, Кляшчэлі
-
Царква Сьвятых Кірылы і Мятода, Орля
-
Мікольская царква, Тыкоцін
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 384.
- ^ Księgi przyjęć do prawa miejskiego w Krakowie 1392—1506. — Kraków, 1913. S. 314.
- ^ Czapiewski P. Stosunki narodowościowe w Kartuzji Pomorskiej // Księga pamiątkowa 75-lecia Towarzystwa Naukowego w Toruniu. — Toruń, 1952. S. 23.
- ^ Котлярчук А. С. Самосознание белорусов в литературных памятниках ХVІ—ХVІІІ вв. // Русь — Литва — Беларусь: Проблемы национального самосознания в историографии и культурологии. — Москва, 1997. С. 88.
- ^ Куклинский С. Заметки о западной части Гродненской губернии // Вестник Императорского русского географического общества. Ч. 16. — СПб., 1856. С. 151.
- ^ Куклинский С. Заметки о западной части Гродненской губернии // Вестник Императорского русского географического общества. Ч. 16. — СПб., 1856. С. 133.
- ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 26.
- ^ Kolberg O. Mazowsze: obraz etnograficzny. Mazowsze stare. Mazury. Podlasie. Tom V. — Kraków, 1890. S. 359.
- ^ Czarkowski L. Powiat Bielski w gub. Grodzieńskiej // Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie. T. 1, 1907. S. 97—98.
- ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Вып. 2. — Менск, 1994. С. 232—233.
- ^ Kowalski M. The Belarusian minority in the region of Białystok // Geopolitical Studies. Vol. 14, 2006. P. 478.
- ^ Проблемы национального сознания польского населения на Беларуси: материалы III международной научной конференции, Гродно, 22—24 октября 2004 года. — Гродно, 2004. С. 194.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|