Перайсьці да зьместу

Сасуолё (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сасуолё
Поўная назва Unione Sportiva Sassuolo Calcio SRL
Заснаваны 1922
Горад Сасуолё, Італія
Стадыён Чыта дэль Трыкалёрэ, Рэджа-Эмілія
Умяшчальнасьць: 20 084
КіраўнікMapei[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2024—2025 Сэрыя Б, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sassuolocalcio.it (італ.)

«Сасуолё» (па-італьянску: Sassuolo) — італьянскі футбольны клюб з гораду Сасуолё, правінцыя Эмілія-Раманьня. Заснаваны ў 1922 годзе. На сёньня клюб выступае ў Сэрыі A, пры гэтым толькі з сэзону 2013—2014 гадоў клюб упершыню прабіўся ў найвышэйшы італьянскі дывізіён. У сувязі з тым, што мясцовы стадыён у Сасуолё ня мае неабходнай ліцэнзіі на правядзеньне матчаў Сэрыі А, клюб свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Чыта дэль Трыкалёрэ» ў суседнім горадзе Рэджа-Эмілія, які быў набыты клюбам у сьнежні 2013 году. Першую перамогу ў Сэрыі A ў гісторыі клюбу «Сасуолё» атрымаў у хатняй гульні супраць «Балёньні» (2:1), дзякуючы галам Бэрардзі і Флёра Флёрэса[2].

Клюб быў заснаваны ў 1920 годзе і на працягу большай часткі сваёй гісторыі выступаў у аматарскіх дывізіёнах Эміліі да свайго першага падвышэньня ў Сэрыю D у 1968 годзе. У гэтую эпоху клюб аб’яднаўся зь іншымі мясцовымі футбольнымі дружынамі, каб у рэшце рэшт сфармаваць у 1974 годзе сучасны клюб «Сасуолё». У 1984 годзе клюб упершыню атрымаў падвышэньне ў Сэрыю С2, самы нізкі ўзровень прафэсійнага футболу ў Італіі. Аднак «Сасуолё» зноўку выбылі з дывізіёну ў 1990 годзе і пасьля правялі большую частку дзесяцігодзьдзя ў Сэрыі D. У 1998 годзе фінішаваньне на 2 месцы забясьпечыла вяртаньне клюбу ў Сэрыю С2.

Упершыню «Сасуолё» дасягнуў Сэрыі С1 у 2006 годзе пасьля перамогі ў плэй-оф Сэрыі С2, выгуляўшы ў фінале «Сансавіна». У наступныя гады клюб апынуўся сур’ёзным прэтэндэнтам на падвышэньне ў Сэрыю В. З Джанам Марка Рэмандынам на пасадзе галоўнага трэнэра дружына ледзь не атрымалі квіток на ўдзел у вышэйшай лізе яшчэ ў 2007 годзе, але ў апошнія дні сэзону клюб трываў паразу ў матчы супраць «Грасэта», які ў выніку заняў 2 месца. У выніку «Сасуолё» ў плэй-оф пацярпеў паразу ад пятай дружыны сэзоны «Монцы». Затым Рэмандына пакінуў «Сасуолё», ачоліўшы «П’ячэнцу», клюб Сэрыі B. Новым галоўным трэнэрам быў абраны былы гулец Сэрыі А Масыміліяна Алегры. Пад кіраўніцтвам Алегры «Сасуолё» хутка ажывіў надзеі атрымаць падвышэнне ў Сэрыю В, што ў рэшце рэшт адбылося 27 красавіка 2008 году, калі дружына здабыла перамогу ў Сэрыі C1/А, забясьпечыўшы тым самым гістарычнае падвышэньне ў Сэрыю B, першае ў гісторыі клюба[3].

Эўсэбіё Дзі Франчэска здабыў дзеля «Сасуолё» гістарычнае прасоўваньне ў Сэрыю А.

Пасьля прасоўваньня Алегры пакінуў клюб дзеля «Кальяры», які спаборнічаў у Сэрыі А. У ліпені 2008 году клюб прызначыў былога боса «Аталянты» і «Сіены» Андрэа Мандарліні на сэзон 2008—2009 гадоў. «Сасуолё» надзіва добра пачаў кампанію сэзону 2008—2009 гадоў і вельмі доўга трымаўся ў зоне плэй-оф, маючы шанец на прасоўваньне ў эліту. Аднак, у апошніх пяці матчах эмілійскі клюб здабыў толькі два пункты, у выніку апусьціўшыся на 7 месца. Не зважаючы на пасьпяховы сэзон, Мандарліні паводле ўзаемнай згодзе пакінуў «Сасуолё» ў чэрвені 2009 году, пасьля чаго новым трэнэрам быў прызначаны Стэфана Піёлі. «Сасуолё» пасьлядоўна кваліфікаваўся ў плэй-оф другога дывізіёну, але кожным разам ня меў посьпеху. Аднак у сэзоне 2012—2013 гадоў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Эўсэбіё Дзі Франчэска «Сасуолё» большую частку сэзону займаў 1 месца, і у выніку клюб забясьпечыў сабе прамое падвышэньне ў клясе, дзякуючы перамогі над «Ліворна» зь лікам 1:0 18 траўня 2013 году. Такім чынам, сэзон 2013—2014 гадоў дружына ўпершыню дэбютаваў у найвышэйшым дывізіёне. Ключавую ролю згуляў у гэтым дасягненьні 18-гадовы прадукт клюбнай акадэміі Дамэніка Бэрардзі, які быў нават абраны гульцом году Сэрыі B тым сэзонам.

25 жніўня 2013 году «Сасуолё» згуляў свой першы ў гісторыі матч Сэрыі А, пачаўшы паразай у гасьцёх у «Тарына» зь лікам 2:0[4]. Другім матчам клюб упершыню згуляў свой хатні матч у эліце, аднак таксама трываў паразу ад «Ліворна» зь лікам 4:1. Адзін і першы гол «Сасуолё» забіў нападнік Сымонэ Дзадза[5]. 22 верасьня 2013 году клюб атрымаў цяжкую паразу ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале» зь лікам 7:0. Першы пункт дружына зарабіла ў сваім пятым матчы, 25 верасьня ў гасьцёх у «Напалі». Дзадза ўраўнаважыў лік, і гульня скончылася зь лікам 1:1[6]. Ужо праз чатыры дні «Сасуолё» здабыў пункт у хатнім матчы супраць «Ляцыё», згуляўшы ўнічыю зь лікам 2:2[7]. 20 кастрычніка 2013 году «Сасуолё» здабыў першую перамогу ў Сэрыі А, перамогшы дома «Балёньню» зь лікам 2:1, дзякуючы галамі Дамэніка Бэрардзі і Антоніё Флёра Флёрэса[2]. Такім чынам, клюб здолеў сысьці з апошняга месца ў табліцы. «Сасуолё» ўпершыню выгуляў гульню ў гасьцёх у лізе 3 лістапада ў «Сампдорыі», а Бэрардзі аформіў свой першы хэт-трык. Матч скончыўся зь лікам 4:3[8]. Наступным матчам эмілійскі клюб згуляў унічыю зь лікам 1:1 з «Ромай», дзякуючы чаму «Сасуолё» выйшаў па-за зону вылету[9]. 12 студзеня Бэрардзі аформіў покер у матчы супраць «Міляну», калі мілянцы мелі перавагу ў ліку 2:0, але дзякуючы маладому нападніку, «Сасуолё» атрымаў перамогу зь лікам 4:3[10]. У канцы студзеня 2014 году клюб зноўку займаў апошняе месца, і таму Дзі Франчэска быў зволены з пасады. Альбэрта Малесані заняў вакантную пасаду, але зьмены ў трэнэрстве не далі патрэбных эфэктаў. Ужо ў пачатку сакавіка «Сасуолё» зноўку даверыў кіраўніцтва дружынай Дзі Франчэска. 6 траўня «Сасуолё» выгуляў «Фіярэнтыну» зь лікам 4:3, а пасьля перамогі зь лікам 4:2 у «Джэноа» 11 траўня «Сасуолё» гарантаваў сабе месца ў Сэрыі А на наступны сэзон. Бэрардзі фінішаваў на 7 месцы ў сьпісе бамбардзіраў лігі, маючы на рахунку 16 галоў.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Джош Дойг Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Аб Фалі Кандэ Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Польшчы Аб Сэбастыян Валюкевіч Edit this on Wikidata (ар. Тарына) 2000
7 Сьцяг Італіі ПА Крыстыян Вальпата Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Анголы Нап М’Бала Нзола Edit this on Wikidata (ар. Фіярэнтына) 1996
10 Сьцяг Італіі Нап Дамэніка Бэрардзі Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Італіі ПА Даніель Балёка Edit this on Wikidata 1998
12 Сьцяг Італіі Бр Джакама Саталіна Edit this on Wikidata 1999
13 Сьцяг Італіі Бр Стэфана Тураці Edit this on Wikidata 2001
15 Сьцяг Італіі Аб Эдаарда П’ераньёлё Edit this on Wikidata 2003
16 Сьцяг Італіі Бр Джаэле Дзакі Edit this on Wikidata 2003
18 Сьцяг Сэрбіі ПА Неманья Маціч 1988
19 Сьцяг Італіі Аб Філіпа Раманьня Edit this on Wikidata (капітан) 1997
20 Сьцяг Гамбіі Нап Аліеў Фадэра Edit this on Wikidata (ар. Кома) 2001
21 Сьцяг Інданэзіі Аб Джэй Ідзэс Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Швайцарыі Аб Улісэс Гарсія Edit this on Wikidata (ар. Марсэль) 1996
24 Сьцяг Італіі Нап Люка Мора Edit this on Wikidata 2001
25 Сьцяг Малі Аб Ваё Кулібалі Edit this on Wikidata (ар. Лэстэр) 1999
35 Сьцяг Італіі ПА Люка Ліпані Edit this on Wikidata 2005
40 Сьцяг Бэльгіі ПА Астэр Уранкс Edit this on Wikidata (ар. Вольфсбург) 2002
42 Сьцяг Нарвэгіі ПА Крыстыян Торствэт Edit this on Wikidata 1999
44 Сьцяг Італіі ПА Эдаарда Яноні Edit this on Wikidata 2001
45 Сьцяг Францыі Нап Арман Ляр’ентэ Edit this on Wikidata 1998
49 Сьцяг Косава Бр Арыянэт Мурыч Edit this on Wikidata (ар. Іпсўіч) 1998
50 Сьцяг Францыі ПА Дарыль Бакаля Edit this on Wikidata 2007
66 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдру Фэліпэ Edit this on Wikidata (ар. Ювэнтус) 2004
80 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Тарык Мухарэмавіч Edit this on Wikidata 2003
90 Сьцяг Канады ПА Ісмаэль Канэ Edit this on Wikidata 2002
99 Сьцяг Італіі Нап Андрэа Пінамонці Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]