Фразынонэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фразынонэ
Поўная назва Frosinone Calcio SRL
Заснаваны 1906
Горад Фразынонэ, Італія
Стадыён Матуза
Умяшчальнасьць: 10 000
Прэзыдэнт Маўрыцыё Стырпэ[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 Сэрыя Б, 1 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
frosinonecalcio.com (італ.)

«Фразынонэ» (па-італьянску: Frosinone) — італьянскі футбольны клюб з гораду Фразынонэ. Заснаваны ў 1906 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Фразынонэ» паўстаў 5 сакавіка 1906 году дзякуючы намаганьням праўніка і будучага мэру гораду Леонэ Віволі[2]. Колеры каманды былі першапачаткова чырвона-сінімі паводле гербу гораду[3], але пазьней яны была замененыя на жоўты і сіні. Да стварэньня каманды ў рэгіёне Ляцыё існавалі толькі два клюбы, як то «Ляцыё» і «Формія». Як плянавалася клюб мусіў улучаць ня толькі футбольнае каманду, але яшчэ дружыны ў іншых відах спорту. Першапачаткова каманда гуляла на пляцоўцы на вуліцы Казыліна Норд, пакуль у 1932 годзе ня быў пабудаваны і адкрыты стадыён Матуза.

У 1923 годзе каманда далучылася да Італьянскай фэдэрацыі футболу і пачала спаборнічаць у рэгіянальных лігах, далучыўшыся да чацьвертага дывізіёну чэмпіянату Ляцыё. У складзе клюбу гулялі і дасьведчаныя гульцы. Гэтак колеры «Фразынонэ» абараняў Вінчэнца Фрэзія, які быў чатырохразовым чэмпіёнам Італіі ў складзе Про Вэрчэльлі, а таксама ўваходзіў у склад нацыянальнай зборнай Італіі. На той час ён служыў лейтэнантам у Фразынонэ ў 59-м стралковым палку. У канцы дзесяцігодзьдзя спартовая дзейнасьць у «Фразынонэ» атрымала новы імпульс ад фашысцкае палітыкі стымулаў да фізычных практыкаваньняў і спорту[4], а таксама праз стварэньне асобнай правінцыі Фразынонэ, дзякуючы чаму клюб мог спадзявацца на большыя грошы. У 1930-х гадах клюб палепшыў вынікі, але праз Другую сусьветную вайну спартовыя спаборніцтвы былі спыненыя, а клюб зьнік.

Адраджэньне «Фразынонэ» прыпала на чэмпіянат 1945—1946 гадоў, калі каманда далучылася да адной зь ніжэйшых ліг. З 1952 па 1958 гады клюб спабонічаў у чацьвертым дывізіёне.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр П’ерлюіджы Фраталі 1985
3 Сьцяг Італіі Аб Рыкарда Маркіцца 1998
4 Сьцяг Італіі ПА Марка Брэшыяніні 2000
5 Сьцяг Італіі Аб Калеб Аколі (ар. Аталянта) 2001
6 Сьцяг Італіі Аб Сымонэ Раманьёлі 1990
7 Сьцяг Уругваю Нап Хаймэ Баэс 1995
8 Сьцяг Сэнэгалу Нап Дэмба Сэк (ар. Тарына) 2001
9 Сьцяг Бразыліі Нап Каю Жоржэ (ар. Ювэнтус) 2002
10 Сьцяг Італіі Нап Джузэпэ Каза 1998
11 Сьцяг Альбаніі Нап Марвін Чуні 2001
12 Сьцяг Бразыліі ПА Рэйнэр (ар. Рэал) 2002
14 Сьцяг Італіі ПА Франчэска Джэльлі 1996
15 Сьцяг Турэччыны ПА Ісак Вурал 2006
16 Сьцяг Італіі ПА Люка Гарытана 1994
17 Сьцяг Грузіі Нап Георгі Квэрнадзэ (ар. Калхэці-1913) 2003
18 Сьцяг Аргентыны Нап Матыяс Саўле (ар. Ювэнтус) 2003
19 Сьцяг Італіі ПА Надыр Дзортэа (ар. Аталянта) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Поль Ліроля (ар. Марсэль) 1997
21 Сьцяг Марока ПА Абду Гаруі 1998
22 Сьцяг Габону Аб Антані Аяно 2001
23 Сьцяг Альбаніі Аб Сэрджыё Калай 2000
26 Сьцяг Марока Нап Суфіян Бідаўі 1990
27 Сьцяг Нямеччыны Нап Арыён Ібрагімавіч (ар. Баварыя) 2005
29 Сьцяг Францыі Нап Фарэс Геджэміс 2002
30 Сьцяг Італіі Аб Ілярыё Мантэрызі 2001
31 Сьцяг Італіі Бр Мікеле Чэрафаліні 1999
32 Сьцяг Італіі Аб Эмануэле Валеры 1998
33 Сьцяг Італіі Аб Кевін Баніфацы (ар. Балёньня) 1996
36 Сьцяг Італіі ПА Люка Мацытэльлі (капітан) 1995
45 Сьцяг Аргентыны ПА Энса Барэнэчэа (ар. Ювэнтус) 2001
47 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Лусуардзі 2004
70 Сьцяг Марока Нап Валід Шэдыра (ар. Напалі) 1998
80 Сьцяг Італіі Бр Стэфана Тураці (ар. Сасуолё) 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/frosinone-calcio/mitarbeiterhistorie/verein/8970
  2. ^ «Centodieci anni di vita: ecco la vera storia della nascita del calcio a Frosinone». Ciociaria Oggi.
  3. ^ «Stemma Comune di Frosinone». Comuni Italiani.
  4. ^ Augusto Parboni, Lo sport nella concezione fascista, «Lo sport fascista», n. 6 (1928). — С. 1—6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]