Салернітана Салерна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салернітана
Заснаваны 1919, 1927, 2005 і 2011
Горад Салерна, Італія
Стадыён Арэкі
Умяшчальнасьць: 37 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 15 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ussalernitana1919.it(італ.)

«Салерніта́на 1919» (па-італьянску: U.S. Salernitana 1919) — італьянскі футбольны клюб з гораду Салерна правінцыі Кампаніі. Быў закладзены ў 1919 годзе, але двойчы банкрутаваў, пасьля чаго знову паўставаў. Апошні такі раз датуецца 2011 годам. У 2021 годзе клюб вярнуўся ў Сэрыю А пасьля 23 сэзонаў чаканьня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хатні матч «Салернітаны» супраць «Казэнцы» ў 2014 годзе.

Спартовае аб’яднаньне ў Салерна ўпершыню паўстала ў 1919 годзе. Крыху пазьней дружына аб’ядналася з камандаў «Аўдакс». Большую частку сваёй гісторыі клюб змагаўся ў Сэрыі Б і С. У 1920-х гадах, аднак, салернцы чатыры сэзоне правялі ў найвышэйшай лізе. Наступнымі вяртанямі да элітнага дывізіёну давялося чакаць вельмі доўга. То бок, клюб ненадоўга зьяўляўся ў Сэрыі А ў сэзонах 1947—1948 і 1998—1999 гадоў. У 2005 годзе клюб быў зьліквідаваны, але адразу зафундаваны нанова Антоніё Лямбардзі. У 2011 годзе клюб быў выключаны з сыстэмы італьянскага футболу. Ужо 21 ліпеня 2011 году тагачасны мэр Салерна Вінчэнца Дэ Люка ў адпаведнасьці зь дзейнымі правіламі здолеў узнавіць клюб, які быў заяўлены ў розыгрыш чэмпіянату Італіі. Праз год клюб узяў сабе сваю існую назву. Да 2016 году клюб ужо вярнуўся ў Сэрыю Б, дзе замацаваўся на некалькі сэзонаў. У 2021 годзе «Салернітана» аформіла павышэньне ў Сэрыю А, заняўшы пад кіраўніцтвам трэнэра Фабрыцыё Касторы другое месца пасьля «Эмпалі». У першым матчы па вяртаньні клюб з Салерна атрымаў паразу ад клюбу «Балёньня» 22 жніўня 2021 году[1]. Пасьля благога пачатку, пры якім «Салернітана» здабыла толькі адзін пункт у шасьці матчах, нарэшце, у сёмым матчы розыгрышу супраць «Джэноа» клюб здолеў здабыць першую перамогу. Адзіным аўтарам голу сустрэчы стаў басьнійскі нападнік Мілан Джурыч[2]. У кастрычніку Касторы быў звольнены з сваёй пасады, бо пасьля чарговай паразы ад «Спэцыі» клюб апынуўся на апошнім радку. Наступнік Стэфана Калянтуона, які ўжо ачольваў клюб з сьнежня 2017 году па сьнежань 2018 году, здолеў выратаваць клюб і захаваць месца ў Сэрыі А. Пры гэтым у апошніх 15 матчаў каманда здолела зарабіць 18 пунктаў[3].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Вінчэнца Ф’ёрыльлё 1990
3 Сьцяг Харватыі Аб Домагай Брадарыч 1999
5 Сьцяг Аўстрыі Аб Флявіюс Даніліюц 2001
6 Сьцяг Францыі Аб Жуніёр Самбія 1996
7 Сьцяг Аргентыны ПА Агустын Мартэгані (ар. Сан-Лярэнса) 2000
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Эміль Богінэн 1999
10 Сьцяг Сэнэгалу Нап Буляй Дыя 1996
11 Сьцяг Нарвэгіі Нап Эрык Ботгэйм 2000
13 Сьцяг Мэксыкі Бр Гільерма Ачоа 1985
17 Сьцяг Аргентыны Аб Фэдэрыка Фасіё (капітан) 1987
18 Сьцяг Малі ПА Лясана Кулібалі 1996
19 Сьцяг Ямайкі Нап Трывантэ Ст’юарт 2000
20 Сьцяг Кіпру ПА Грыгорыс Кастанас 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Жуванэ Кабрал (ар. Спортынг) 1998
22 Сьцяг Нігерыі Нап Чуквубуйкем Іквуэмэсі 2001
23 Сьцяг Славаччыны Аб Норбэрт Д’ёмбэр 1992
25 Сьцяг Італіі ПА Джуліё Маджорэ 1998
28 Сьцяг Тунісу Аб Дылян Брон 1995
30 Сьцяг Італіі Аб Паскуале Мацокі 1995
33 Сьцяг Францыі Нап Люм Чаўна 2003
56 Сьцяг Францыі Бр Бэнуа Кастыль 1987
66 Сьцяг Італіі Аб Матэо Лявата 2000
87 Сьцяг Італіі ПА Антоніё Кандрэва 1987
98 Сьцяг Італіі Аб Лярэнца Піроля 2002
99 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Лэнгоўскі 2003
Сьцяг Нігерыі Нап Сымэон Нванква 1992

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]