Багародзіца
Багародзіца, Божая Маці — у каталіцтве Панна Марыя, Найсьвяцейшая Дзева Марыя, Мадонна, Маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста. У IV ст. абвешчана Прачыстай, а на Ўсяленскім саборы ў 431 годзе ў Эфэсе афіцыйна прызнаная Багародзіцай і Царыцай Нябеснай.
У каталіцтве абвешчаны шэраг зьвязаных з Марыяй догматаў, не прынятых у праваслаўі. У прыватнасьці, у 1854 годзе было замацавана ў форме догмату вучэньне аб Беззаганным Пачацьці Панны Марыі, згодна якому Марыя была вызваленая ад першароднага граху ад самаго моманту яе пачацьця праз асаблівую Божую ласку. Назва догмату выклікае вялікую блытаніну: сярод прадстаўнікоў іншых канфэсіяў нярэдка можна сустрэць меркаваньне, нібыта каталікі вераць, што Марыя была зачатая без удзелу мужчыны. Такое разуменьне догмату цалкам памылковае. Слушная яго фармуліроўка ўтрымоўваецца ў Апостальскай канстытуцыі Ineffabilis Deus, якой і быў абвешчаны гэты догмат: Панна Марыя, з першага моманту свайго пачацьця, праз асаблівую ласку і прывілегію ад Усемагутнага Бога, у прадбачаньне заслуг Ісуса Хрыста, Збаўцы роду чалавечага, была захаваная вольнаю ад усялякага бруду першароднага граху. У 1950 годзе быў прыняты догмат аб цялесным ўзьнясеньні Багародзіцы пасьля сьмерці на неба.
Тэма Багародзіцы зь Дзіцём шырака выкарыстоўваецца ў сусьветным выяўленчым мастацтве і літаратуры.