Перайсьці да зьместу

Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ЛетССР»)
Саюзная рэспубліка ў складзе СССР
Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лац. Letuviskaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika
па-летувіску: Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika
Сьцяг Герб
Дэвіз Visų šalių proletarai, vienykitės!
Гімн Гімн Летувіскай ССР
3 жніўня 1940 — 11 сакавіка 1990
Кароткая назва Летувіская ССР · ЛССР
Сталіца Вільня
Афіцыйная мова летувіская мова і расейская мова
Форма ўраду савецкая рэспубліка
Насельніцтва
  • каля 3 689 779 чал. (1989)
Валюта савецкі рубель
Кіраўніцтва дзяржавы
Старшыня ВС ЛССР Юстын Палецкі (1940—1967)
Вітаўт Ландбэрг (1990)
Папярэднік:
Летува Летува
Наступнік:
Летува Летува

Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[a] (коратка ЛССР, або Летувіская ССР)[b] — саюзная рэспубліка на паўночным захадзе СССР, на беразе Балтыйскага мора. Плошча ЛССР 65,2 тыс. км².

Назва ў савецкіх беларускамоўных крыніцах мела:

  1. Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
  2. Літва

Пазьней пасьля распаду СССР у 1990-я гады слова Літва[1] і Літоўскі пачалі аспрэчваць, бо тая назва не адносілася да назвы зямлі Жамойці. Для назвы краіны была запазычына назва Летува́, а для прыметніка запазычылі слова летуві́скі.

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 3 570 000 чал., зь іх мяшчан 66%. летувісаў у ЛССР было 2 712 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, палякі, беларусы і інш.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская ССР ня мела абласьцей, бо была невялікая памерам. Яна дзялілася на 44 раёнаў. ЛССР мела 92 местаў, 22 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Летувіскае ССР — Вільня.

Летувіская ССР мела раўнінную паверхню, на захадзе і ўсходзе — халмы. Надвор’е прыморскае на захадзе і паступова на ўсход станавілася зямным[c]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −5 градусаў, ліпеня — 17 градусаў. Ападкаў да 630 мм у год.

Асноўная рака — Нёман, суднаходны. Мноства азёраў.

Землі балотныя, дзярновыя, пясок і гліна.

Лясы мяшаныя і займалі больш за 1/4 зямлі ЛССР. Запаведнікі: Летувіскі народны сад.

У чэрвені 1940 году ўрад Летувіскай Рэспублікі быў скінуты, а 21 ліпеня 1940 абвясьцілі аб стварэньні Летувіскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, а ў той жа дзень Эстонія стала Эстонскаю ССР. З 3 жніўня 1940 году ЛССР у складзе СССР.

Нямецкая ўлада (1941—1944)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1941 году землі ЛССР былі захопленыя немцамі.

Савецкая ўлада (1944—1990)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чэрвеня 1944 па студзень 1945 гадоў савецкае войска выбіла немцаў з усіх земляў ЛССР. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.

Летувіская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1965)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1980)
  • Дружбы народаў (1972)

Камуністычная партыя Летувы (коратка КПЛ) пачынае сваю дзейнасьць у 1918 годзе.

На 1 студзеня 1986 году КПЛ мела 189 834 членаў і 7 440 кандыдатаў членаў партыі. 1 904 200 членаў рабочых саюзаў, 518 119 членаў камсамолу.

Пад уладаю бальшавікоў ЛССР пераўтварылася зь сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ЛССР перавысіў 1940-ы год у 70 разоў. Найважнейшыя галіны прамысловасьці:

  • машынабудаўніцтва
  • станкабудаваньне
  • прыборабудаваньне
  • суднабудаваньне
  • хімічная
  • нафтахімічная
  • лёгкая
  • электра-тэхнічная
  • энэргетычная
  • радыёэлектроніка
  • вытворчасьць сродкаў сувязі
  • перавозкі
  • сельская гаспадарка

Меліся вытворчасьць нафтахімічная пераапрацоўка ў Мажэйках. Існавала машынабудаваньне (станкабудаваньне, прыборабудаваньне), электронная тэхніка, суднабудаваньне (Клайпэда, Коўна, Вільня і інш.). Была хімічная галіна прамысловасьці (серны квас, угнаеньні, хімічнае валакно, лекі і інш.). Існавала вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і лёгкая прамысловасьць (трыкатаж, баваўняна-папяровая і інш.), хімічнага валакна, лякавая і хіміка-лекавыя галіны, побытавая хімія. Была разьвітая папяровая, дзераваапрацоўчая, лёгкая прамысловасьць і вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. Галоўная галіны харчовае прамысловасьці:

  • мяса-малочная
  • масларобная
  • рыбная

Мастацкая самадзейнасьць ў ЛССР была прадстаўленая вырабамі з скуры, бурштыну, разьба па дзераву, вышываньне.

Вытворчасьць электраэнэргіі (на 1984 год) 16,9 млрд кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Летувіская ГРЭС, Ковенская ГЭС. Была Ігналінская АЭС.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальная вытворчасьць Летувіскае ССР у сельскае гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 2,4 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка ЛССР мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю, мясную сьвінагадоўлю і птушкагадоўлю. ЛССР мела добрае жніво ільна, цукровых буракоў, бульбы, агародніцы. У 1984 годзе было 737 калгасаў і 311 саўгасаў. Сеялі зернавыя (ячмень, жыта, пшаніца), кармавыя і тэхнічныя расьліны (лён, цукровы бурак).

Пагалоўе буйнога рагатага скату было па стане на 1 студзеня 1985 году 2 500, сьвіньняў 2 706 галоў. У ЛССР было пчалярства, авечкагадоўля, зьверагадоўля. Была добрая й вялікая рыбалоўная галіна прамысловасьці ў месьце Клайпэда.

Летувіская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 2,01 тыс. км, а для караблёў — 628 км (1984) унутраных рэкаў1.

Суднаходзтва мелася па Нёмане. Марская прыстань — Клайпеда, мела міжнароднае значэньне.

Навука, асьвета і культура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе ЛССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 806 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 12 ВНУ было 65,3 тыс. послухаў, у 66 сярэдніх навучальных установах 61,1 тыс. послухаў.

У ЛССР была свая асобная Акадэмі навукаў, якая была заснаваная ў 1941 годзе.

Было 11 тэатраў.

На 10 000 насельнікаў ЛССР было 42,4 лекараў.

Курортамі былі: Друскенікі, Паланга і інш.

  1. ^ Па-беларуску ў СССР пісалі: «Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка», або коратка «Літоўская ССР»
  2. ^ Па-летувіску: «Летувос Тарібу Соціалістіне Рэспубліка»
  3. ^ Або па-іншаму: «кантынэнтальнае надвор’е»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]