Медніцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Медніцкі замак у 2013 годзе
Медніцкі замак, Напалеон Орда

Медніцкі замак знаходзіцца ў вёсцы Меднікі (Летува), за 2 км ад мяжы зь Беларусьсю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIII—XIV стагодзьдзі — будаўніцтва мураванага замка-кастэлі ў Медніках.
  • 1385 год — пад час аблогі замку крыжакі наладзілі дэманстратыўны рыцарскі турнір пад яго сьценамі
  • З XVI ст. — пакінуты
  • 1955 год — вядуцца археалягічныя і архітэктурныя дасьледаваньні.
  • 1993 год — вядзецца рэстаўрацыя вежы-данжона

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Медніцкі замак — самы вялікі замак-кастэль у ВКЛ, яго ўнутраная плошча набліжалася да 2 гэктараў. Двор быў абнесены мураванымі сьценамі таўшчынёй да 2 і вышынёю да 14—15 мэтраў.

Трапіць у замак можна было па адкідных мастах праз брамы, якія меліся ва ўсіх чатырох сьценах. Гэтым Медніцкі замак нагадвае ўмацаваны ваенныя лягер-кастэль часоў Рымскай імпэрыі. Замкавыя брамы прыкрываліся вежамі, адна зь якіх мела масіўныя памеры і насіла функцыі данжона або жылой вежы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Медніцкі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў