Лэстэр Сіці
Лэстэр Сіці | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Leicester City Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1884 | |||||
Горад | Лэстэр, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Кінг Паўэр Умяшчальнасьць: 32 312 | |||||
Прэзыдэнт | Аяват Шрывадганапрабга | |||||
Кіраўнік | King Power | |||||
Галоўны трэнэр | Брэндан Роджэрз | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2018—2019 | 9 месца | |||||
| ||||||
http://www.lcfc.com |
«Лэстэр Сіці» (па-ангельску: Leicester City) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лэстэр. Чэмпіён Ангельшчыны (2016), чатырохразовы фіналіст Кубка Ангельшчыны і трохразовы ўладальнік Кубка футбольнай лігі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Кінг Паўэр», які здольны зьмясьціць 32 312 гледачоў. «Лэстэр Сіці» быў заснаваны ў 1884 годзе як «Лэстэр Фос», гуляючы на пляцоўцы непадалёк ад Фос Роўд. У 1891 годзе клюб пераехаў на стадыён «Філбэрт Стрыт», дзе праводзіў хатнія матчы на працягу 111 гадоў[1], перш чым рушыць на суседні стадыён «Ўолкерз» у 2002 годзе.
У сэзоне 2015—2016 гадоў «Лэстэр Сіці» стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, дасягнуўшы найвялікшага посьпеху ў сваёй гісторыі. Шэраг газэтаў назваў перамогу гэтага тытулу клюбам як найвялікшы спартовы шок, які меў месца калі-небудзь. У выніку каманда атрымала назву «неверагодныя», на ўзор каманды «Арсэналу» пачатку 2000-х, якія мелі мянушку «непераможныя»[2]. Дагэтуль, найвышэйшым дасягненьнем клюбу было 2-е месца ў сэзоне 1928—1929 гадоў, калі Прэм’ер-Ліга называлася яшчэ першым дывізіёнам.
«Лэстэр Сіці» быў далучаны да футбольнай лігі ў 1894 годзе. З 1996 па 2002 гады клюб гуляў у Прэм’ер-Лізе, пасьля чаго некалькі разоў вяртаўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Ангельшчыны: 1
- 2016
- Уладальнік Кубка ангельскай лігі: 3
- 1964, 1997, 2000
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 1
- 1971
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 12 сакавіка 2020 году
|
|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «A History of Filbert Street». Filbertstreet.net
- ^ David Bevan (2016). «The Unbelievables: The Amazing Story of Leicester's 2015/16 Season». DeCoubertin Books. ISBN 978-1909245440.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лэстэр Сіці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў