Кобі Мэйну
| Кобі Мэйну | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 красавіка 2005 (20 гадоў) | |
| Рост | 175 см[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
| Нумар | 37 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022— | Манчэстэр Юнайтэд | 56 (3) |
| Зборныя | ||
| 2021—2022 | Ангельшчына (да 17)[d] | 5 (1) |
| 2022— | Ангельшчына (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2023— | Ангельшчына (да 19)[d] | 6 (0) |
| 2024— | Ангельшчына | 10 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ко́бі Мэ́йну (па-ангельску: Kobbie Mainoo; нар. 19 красавіка 2005 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэйну склаў свой першы прафэсійны кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» у траўні 2022 году[2], аднак першы матч за клюб згуляў толькі 10 студзеня 2023 году, калі зьявіўся ад пачатку матчу Кубка лігі супраць «Чарлтан Атлетыка». Першы матч Прэм’ер-лігі адгуляў 19 лютага, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Лэстэр Сіці». Мэйну падарожнічаў поруч з камандай у перадсэзонным туры ў ЗША[3]. Аднак, гулец атрымаў траўму і прапусьціў пачатак сэзону 2023—2024 гадоў[4]. Вярнуўшыся па акрыяньні, Мэйну ўпершыню выйшаў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд» 26 лістапада 2023 году ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Эвэртану», здабыўшы паводле вынікаў сустрэчы прыз найлепшага футбаліста гульні[5][6]. 29 лістапада паўабаронца ўпершыню згуляў матчы Лігі чэмпіёнаў.
28 студзеня 2024 году Мэйну забіў свой першы гол за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы чацьвертага раўнду Кубка Ангельшчыны, чым забясьпечыў перамогу каманды ў гасьцёх зь лікам 4:2 пад «Ньюпарт Каўнці». Празь некалькі дзён, 1 лютага, паўабаронца трапна пацэліў мяч у браму ўжо ў матчы Прэм’ер-лігі, дзякуючы чаму манчэстэрцы атрымалі перамогу ў выяздным матчы супраць «Ўулвэргэмптана Ўандэрэрз» зь лікам 4:3. Пры гэтым пераможны гол быў забіты на сёмай хвіліне кампэнсаванага часу[7]. 7 красавіка гулец адзначыўся голам на Олд Трафардзе ў матчы супраць «Лівэрпулу» (2:2)[8]. У фінале Кубка Ангельшчыны, які ладзіўся 25 траўня, Мэйну ўлучыў пераможны гол у браму «Манчэстэр Сіці», усталяваўшы выніковы лік 2:1[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2024 году Мэйну быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Ангельшчыны на таварыскія матчы супраць зборных Бразыліі і Бэльгіі[10]. 23 сакавіка 2024 году гулец дэбютаваў у складзе каманды ў веку 18 гадоў, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне замест Конара Галагера ў матчы супраць зборнай Бразыліі на стадыёне Ўэмблі[11]. Праз тры дні ў матчы супраць бэльгійцаў ён выйшаў у складзе першай адзінаццатцы, але быў заменены на 75-й хвіліне сустрэчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.premierleague.com/players/108936/Kobbie-Mainoo/overview
- ^ «Manchester United starlet Kobbie Mainoo signs first professional deal». Manchester Evening News.
- ^ «Manchester United confirm pre-season tour squad». Manchester Evening News.
- ^ «Erik Ten Hag provides Kobbie Mainoo injury timescale». Red Devil Armada.
- ^ «Kobbie Mainoo: Man Utd youngster's full Premier League debut against Everton praised by Gary Neville and Roy Keane». Sky Sports.
- ^ «Who was United’s Man of the Match against Everton?». Manchester United F.C.
- ^ «Wolverhampton Wanderers 3–4 Manchester United». BBC Sport.
- ^ «Manchester United 2-2 Liverpool: Mohamed Salah scores late penalty to snatch point for Reds». BBC Sport.
- ^ «Man City 1-2 Man Utd: Erik ten Hag’s side end season on high with stunning FA Cup final win at Wembley». Sky Sports.
- ^ «Kobbie Mainoo: Man Utd midfielder handed first England call-up after being drafted in from Under-21s». Sky Sports.
- ^ «England 0–1 Brazil». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Баіндыр · 2 Дало · 3 Мазраўі · 4 дэ Ліхт · 5 Магуайр · 6 Мартынэс · 7 Маўнт · 8 Фэрнандыш · 10 Куньня · 11 Зыркзээ · 12 Малясія · 13 Доргу · 15 Яро · 16 Дыяльлё · 18 Казэміру · 19 Мбэмо · 22 Гітан · 23 Шоў · 25 Угартэ · 26 Гэвэн · 30 Шэшка · 31 Лямэнс · 32 Обі · 33 Фрэдрыксан · 35 Леон · 37 Мэйну · Трэнэр: Амарым |