Перайсьці да зьместу

Ньюкасл Юнайтэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ньюкасл Юнайтэд
Поўная назва па-ангельску: Newcastle United Football Club
Заснаваны 9 сьнежня 1892
Горад Ньюкасл-апон-Тайн, Ангельшчына
Стадыён Сэнт-Джэймз Парк
Умяшчальнасьць: 52 769[1]
Прэзыдэнт Ясір аль-Румаян[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2025—2026 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
newcastleunited.com (анг.)

«Ньюка́сл Юна́йтэд» (па-ангельску: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клюб Ньюкаслу») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ньюкасл-апон-Тайн, на паўночным усходзе Ангельшчыны. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Ангельшчыны, шасьціразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сэнт-Джэймз Парк», быў адчынены ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Ангельшчыне й умяшчае каля 52 тысячаў балельшчыкаў.

Клюб мае сталага суперніка «Сандэрлэнд», дэрбі зь якім мае назоў Тайн-Ўірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 году. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы й чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элемэнты гарадзкога гербу, які ўключае ў сябе дзьвюх канярыбкаў.

Першы зафіксаваны выпадак гульні ў футбол у Тайнсайдзе датуецца 3 сакавіка 1877 году. Пазьней таго ж году быў утвораны першы футбольны клюб Ньюкаслу, вядомы як «Тайн». Аднак, свае вытокі «Ньюкасл Юнайтэд» мае ад стварэньня футбольнай каманды крыкетнага клюбу «Стэнлі» з Байкера 15 лістапада 1881 году. У кастрычніку 1882 году каманда была перайменаваная ў «Ньюкасл Іст-Энд», каб пазьбегнуць блытаніны з крыкетным клюбам у Стэнлі з графства Дарэм. «Роўзўуд» з Байкера неўзабаве аб’яднаўся зь «Ньюкасл Іст-Энд», а ў 1886 годзе каманда неўзабаве пераехала з Байкеру ў Гітан. У траўні 1886 году клюб пераехаў на Сэнт-Джэймз Парк[3]. У той жа час у горадзе меўся клюб «Ньюкасл Ўэст-Энд», які апынуўся ў сур’ёзных фінансавых цяжкасьцях і зьвярнуўся да свайго суперніка з прапановай аб аб’яднаньні. Урэшце «Ньюкасл Ўэст-Энд» быў распушчаны, а шэраг ягоных гульцоў і супрацоўнікаў далучыліся да «Ньюкасл Іст-Энд»[3].

Каманда сэзону 1897—1898 гадоў.

Застаўшыся адзіным моцным клюбам у горадзе, каманда пачала разьвівацца значна хутчэй. Не зважаючы на адмову ў допуску ў Футбольную лігу перад пачаткам сэзону 1892—1893 гадоў, клюб быў запрошаны ў новы Другі дывізіён. Аднак праз адсутнасьць вядомых камандаў у другім дывізіёне прапанова была адхіленая, і клюб застаўся ў Паўночнай лізе, заявіўшы, што квіткі не пакрыюць вялікіх выдаткаў на падарожжы[3][4]. Каб прыцягнуць больш публікі, кіраўніцтва «Ньюкасл Іст-Энд» пастанавіла ўзяць новую назву, у выніку чаго быў абраны варыянт «Ньюкасл Юнайтэд»[3][5]. Зьмена назвы была зацьверджаная Футбольнай асацыяцыяй 22 сьнежня 1892 году, але юрыдычна клюб узяў новы назоў толькі 6 верасьня 1895 году[4]. Перад сэзонам 1893—1894 гадоў клюб зноў ня быў дапушчаны ў Першы дывізіён, але ён далучыўся да Другога дывізіёну разам зь «Лівэрпулам» і «Ўулўічам»[3]. Першы афіцыйны матч у дывізіёне быў згуляны ў верасьні супраць «Ўулўічу», у якім дзьве каманды разышліся мірам зь лікам 2:2[4].

Наведвальнасьць каманды заставалася нізкай, аднак сытуацыя палепшылася да 1895—1896 году. У тым сэзоне Фрэнк Ўат стаў сакратаром клюбу. Менавіта ён адыграў ключавую ролю ў прасоўваньні каманды ў Першы дывізіён у сэзоне 1898—1899 гадоў. Аднак у першым матчы гэтага дывізіёну каманда ўдома саступіла «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» зь лікам 4:2. Свой дэбютны сэзон клюб скончыў на 13-м месцы[4].

Першыя посьпехі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Фінальны матч Кубка Ангельшчыны 1905 году «Астан Вілы» супраць «Ньюкасл Юнайтэд».

У сэзоне 1903—1904 гадоў клюб сфармаваў пэрспэктыўны склад і цягам амаль дзесяцігодзьдзя дамінаваў у ангельскім футболе. Каманда была вядомая сваёй мастацкай гульнёй, якая спалучала камандную працу і хуткасьць з кароткім пасам. Праз доўгі час па завяршэньні кар’еры абаронца той каманды Пітэр Макўільям казаў, што тая каманда «Ньюкасл Юнайтэд» 1900-х гадоў дала бы любой сучаснай камандзе гандыкап у два галы і перамагла б яе, і прычым перамагла бы лёгкасьцю. Клюб тройчы рабіўся чэмпіёнам краіны ў першае дзесяцігодзьдзе XX стагодзьдзя, а менавіта ў 1904—1905, 1906—1907 і 1908—1909 гадах[4][6]. У дадатак у сэзоне 1904—1905 гадоў паўночнікі былі блізкія да таго, каб яшчэ ўзяць і Кубак Ангельшчыны, але ў фінале каманда саступіла «Астан Віле». У наступным годзе «Ньюкасл Юнайтэд» зноў дакрочыў да фіналу, але там ён саступіў «Эвэртану». У 1908 годзе чарговы раз каманда трапіла ў фінал кубка, гэтым разам зазнаўшы паразу ад «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз». Нарэшце, трафэй быў здабыты ў 1910 годзе, калі ў фінале быў выгуляны «Барнсьлі». У наступным годзе клюб прагуляў у фінале «Брэдфард Сіці»[4].

Каманда вярнулася ў фінал Кубка Ангельшчыны толькі ў 1924 годзе. Гэта быў другі фінал, які ладзіўся на новым стадыёне Ўэмблі. Перамогу ў той сустрэчы здабыў «Ньюкасл Юнайтэд», узяўшы рэванш у «Астан Вілы» за фінал 1905 году[4]. Праз тры гады каманда стала пераможцам чэмпіянату ў чацьверты раз у гісторыі, дзякуючы капітану Г’юі Галагеру, аднаму з самых выніковых бамбардзіраў у гісторыі клюбу. Іншымі ключавымі гульцамі ў той час былі Ніл Гарыс, Стэн Сэймур і Фрэнк Гадспэт. У 1930 годзе «Ньюкасл Юнайтэд» ледзь ня вылецеў зь лігі, а па завяршэньні таго сэзону Галагер далучыўся да «Чэлсі». У сэзоне 1931—1932 гадоў клюб выйграў Кубак Ангельшчыны ў трэці раз. Аднак празь некалькі гадоў, па завяршэньні сэзону 1933—1934 гадоў, каманда была паніжаная ў другі дывізіён пасьля 35 сэзонаў у найвышэйшай лізе.

Паваенныя гады

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Ньюкасл Юнайтэд» у 1960 годзе.

Клюбу было цяжка прыстасавацца да другога дывізіёну. Гэтак у сэзоне 1937—1938 гадоў ён быў блізкі да таго, каб страціць месца ў ім, але быў уратаваны дзякуючы сярэдняму паказьніку галоў. Аднак з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе «Ньюкасл Юнайтэд» атрымаў мажлівасьць аднавіць склад, і ў ваенны час каманда запрасіла Джэкі Мілбэрна, Томі Ўокера і Бобі Коўэла. Нарэшце, клюб вярнуўся ў першы дывізіён па завяршэньні сэзону 1947—1948 гадоў[4].

У 1950-я гады клюб тройчы здабываў Кубак Ангельшчыны за пяць гадоў. Гэтак у 1951 годзе быў пераможаны «Блэкпул», у наступным годзе быў перагуляны «Арсэнал», а ў 1955 годзе ньюкаслаўцы былі лепшыя за «Манчэстэр Сіці». Аднак пасьля апошняй перамогі ў кубку клюб зноў трапіў у заняпад і быў паніжаны ў другі дывізіён па завяршэньні сэзону 1960—1961 гадоў пад кіраўніцтвам Чарлі Мітэна. Мітэн пакінуў пасаду пасьля аднаго сэзону, а яго на пасадзе замяніў былы гулец каманды Джо Гарві. «Ньюкасл Юнайтэд» вярнуўся ў галоўны дывізіён па завяршэньні сэзону 1964—1965 гадоў, у якім стаў пераможцам другой лігі[4]. Пад кіраўніцтвам Гарві клюб упершыню кваліфікаваўся ў эўрапейскія спаборніцтвы пасьля ўдалай кампаніі сэзону 1967—1968 гадоў, а ў наступным годзе клюб стаў пераможцам Кубку ярмарак 1969 году, адолеўшы ў фінале вугорскі «Уйпэшт» паводле сумы дзьвюх сустрэчаў зь лікам 6:2[4].

Эмблема клюбу ў калідоры стадыёну Сэнт-Джэймз Парк.

Цяперашняя эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сэзоне 1888—1889 гадоў[7]. Ейны дызайн заснаваны на гербе гораду, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагодзьдзя й быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[8]. Як на гербе Ньюкаслу, гэтак і на эмблеме мясцовага клюбу намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайду з морам». У арыгінальным гербе гораду «мітычныя канярыбкі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкаслу. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраваньне й у эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы раньні пэрыяд у гісторыі гораду[7][8]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкаслу леў трымае вымпел з крыжам Сьвятога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клюбу гэты фон быў трансфармаваны ў блакітны. Поўнае зьмяненьне зьведаў і шчыт — цэнтральны элемэнт эмблемы, чыё першапачатковае напаўненьне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкаслу».

У якасьці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клюб, выступіў той жа герб Ньюкаслу-апон-Тайну: ён зьявіўся на кашулях у фінале Кубка Ангельшчыны 1920 году, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сэзоне[9]. Працягваючы ўзьнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве да 1969 году, калі ў некалькі зьмененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкаслу».

Гістарычная і сучасная кашулі клюбу. На сучаснай вопратцы бачны лягатып генэральнага спонсару Fun88.

У траўні 2013 году клюб абвесьціў аб супрацы, паводле якой на форме зьявіўся лягатып кампаніі Wonga.com, якая займалася выдачай пазыкаў. Гэта выклікала крытыку з боку многіх заўзятараў «Ньюкасл Юнайтэд». У ліпені 2013 году паведамлялася, што нападнік каманды мусульманін Папіс Сысэ адмовіўся насіць афіцыйную форму або трэнавальнае адзеньне з налепкамі ад Wonga.com, бо гэта супярэчыла ягоным рэлігійным перакананьням. Пытаньне пазьней было ўрэгуляванае[10]. 15 траўня 2017 году была прадстаўленая хатняя форма на сэзон 2017—2018 гадоў зь лягатыпам новага спонсара Fun88. На форме быў разьмешчаны залаты і срэбны юбілейны герб у гонар 125‑га футбольнага сэзону клюбу. Таксама было абвешчана, што ўпершыню з сэзону 1992—1993 гадоў на форме зьявяцца чырвоныя нумары[11].

У 2026 годзе бягучым галоўным спонсарам на форме «Ньюкасл Юнайтэд» стаў Knox Hydrate[12]. У 2024 годзе была складзеная дамова з Adidas, які пачаў вырабляць для клюбу форму[13].

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Нік Поўп Edit this on Wikidata 1992
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Тына Ліўрамэнта 2002
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Льюіс Гол Edit this on Wikidata 2004
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Свэн Ботман 2000
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Фабіян Шэр 1991
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Ніка Гансалес Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Бразыліі ПА Жоэлінтан Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Францыі ПА Аляджы Бамба Edit this on Wikidata 2006
9 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Яан Віса Edit this on Wikidata 1996
10 Сьцяг Даніі Нап Вільям Осуля Edit this on Wikidata 2003
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Гарві Барнз Edit this on Wikidata 1997
12 Сьцяг Нямеччыны Аб Малік Тшаў Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Шон Стэўр Edit this on Wikidata 2008
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Базумана Турэ Edit this on Wikidata 2006
19 Сьцяг Швэцыі Нап Энтані Элянга Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Бэльгіі Нап Матыяс Фэрнандэс-Парда Edit this on Wikidata 2005
21 Сьцяг Чэхіі Бр Лукаш Горнічак Edit this on Wikidata 2002
23 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэйкаб Мэрфі Edit this on Wikidata 1995
24 Сьцяг Францыі Бр Юэн Жаўэн Edit this on Wikidata 2005
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джо Ўілак 1999
29 Сьцяг Ангельшчыны Бр Марк Джылісьпі Edit this on Wikidata 1992
33 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэн Бэрн Edit this on Wikidata (капітан) 1992
37 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Амар Дэдыч Edit this on Wikidata 2002
41 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэйкаб Рэмзі Edit this on Wikidata 2001
67 Сьцяг Ангельшчыны ПА Льюіс Майлі Edit this on Wikidata 2006
  1. ↑ Premier League Handbook 2026/27. premierleague.com (03.08.2026). Праверана 03.08.2026 г.
  2. ↑ https://www.newcastleunited.com/en/news/newcastle-united-appoint-matthias-jaissle-as-the-clubs-new-head-coach
  3. 1 2 3 4 5 Joannou, P. The Formation of Newcastle United. Newcastle United F.C.. Праверана 03.04.2011 г. Архіўная копія ад 20.03.2011 г.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Newcastle Utd – The History. Newcastle United Mad (18.02.2007). Праверана 03.04.2011 г. Архіўная копія ад 03.01.2011 г.
  5. ↑ Turnbull, Simon. Football: Only one United? Why we are united in our disgust // The Independent, 16.05.1999 г. Архіўная копія ад 18.01.2008 г.
  6. ↑ Newcastle United, "Newcastle United Trophy cabinet which has been empty for many a year." Архіўная копія ад 24.10.2007 г.
  7. 1 2 Клюбны герб. Newcastle United Football Club Official Website
  8. 1 2 Герб гораду Ньюкасл-Апон-Тайн. Newcastle City Council Official Website.
  9. ↑ Гісторыя футбольнай формы. Historical Football Kits.
  10. ↑ Smith, Ben. Papiss Cisse and Newcastle resolve shirt sponsor dispute // 25.07.2013 г. Архіўная копія ад 17.10.2013 г.
  11. ↑ Newcastle United New kit: A closer look. Newcastle United F.C. (14.06.2017). Праверана 21.10.2018 г. Архіўная копія ад 17.08.2018 г.
  12. ↑ Newcastle United announces monumental three-year front-of-shirt partnership with Knox Hydrate. Newcastle United F.C. (23.06.2026). Праверана 26.06.2026 г.
  13. ↑ Newcastle United announces Adidas partnership. Newcastle United F.C. (07.06.2024). Праверана 07.06.2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]