Перайсьці да зьместу

Бэрнлі (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрнлі
Поўная назва па-ангельску: Burnley Football Club
Заснаваны 1882
Горад Бэрнлі, Ангельшчына
Стадыён Тэф Мур
Умяшчальнасьць: 22 546
Прэзыдэнт Майк Гэрлік[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2024—2025 Футбольная ліга, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
burnleyfootballclub.com (анг.)

«Бэ́рнлі» (па-ангельску: Burnley Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду Бэрнлі, Ланкашыр. Клюб зьяўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сэзоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 году базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клюбам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прынятыя ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клюбу ангельскага футболу таго часу клюбу «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бэрнлі» на новыя посьпехі. «Бэрнлі» двойчы быў чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1921 і 1960 гадох і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны ў 1914 годзе. У 1961 годзе клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

Адзін зь першых фатаздымкаў каманды, якое было зробленае ў 1890 годзе.

Клюб быў закладзены 18 траўня 1882 году гульцамі каманды па рэгбі «Бэрнлі Ровэрз», якія прагаласавала за пераход на гульню ў футбол, бо некалькі іншых спартовых клюбаў рэгіёну таксама пачалі гуляць у футбол. Празь некалькі дзён ад назвы клюбу было адкінутае слова «Ровэрз». Свой першы посьпех каманда здабыла ў 1883 годзе, калі дружына здабыла Кубак доктара Дына, які ладзіўся сярод аматарскіх клюбаў у Бэрнлі[2]. Да сканчэньня году клюб перайшоў на прафэсійныя рэйкі, склаўшы кантракты з шэрагам шатляндзкіх гульцоў. «Бэрнлі» адмовіўся далучыцца да Футбольнай асацыяцыі і ейнага Кубка Ангельчшыны, бо асацыяцыя забараніла ўдзел прафэсійным гульцам. У 1884 годзе клюб ачоліў групу з 35 іншых клюбаў, якія жадалі сфармаваць уласную Брытанскую футбольную асацыяцыю, аспрэчыўшы вяршэнства Футбольнай асацыяцыі. У выніку асацыяцыя зьмяніла свае правілы наконт прафэсійных гульцоў у 1885 годзе, і «Бэрнлі» ўпершыню заявіўся ў Кубку Ангельшчыны сэзону 1885—1886 гадоў[3].

Паміж 1976 і 2009 гадамі каманда вагалася ў ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клюб, нават, здолеў пазьбегнуць вылету ў Канфэрэнцыю. У 2009 годзе «Бэрнлі» здолеў вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сэзоне вылецеў зь яго. Сэзон 2014—2015 гадоў клюб зноўку пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасьля «Лэстэр Сіці»[4], аднак ня здолеў там замацавацца, вярнуўшыся ў другі дывізіён праз год.

Дасягненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць]
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Марцін Дубраўка Edit this on Wikidata 1989
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кайл Ўокер 1990
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Кіліндсхі Гартман Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джо Ўорал Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Францыі Аб Максім Эстэв Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Аксэл Туанзэбэ Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Даніі Нап Якаб Бруўн Лярсэн Edit this on Wikidata 1998
8 Сьцяг Францыі ПА Лэсьлі Югачуквю Edit this on Wikidata 2004
9 Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нап Лайл Фостэр Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Маркус Эдўардс Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэйдан Энтані Edit this on Wikidata 1999
12 Сьцяг Ангельшчыны Аб Башыр Гамфрыс Edit this on Wikidata 2003
13 Сьцяг Нямеччыны Бр Макс Вайс Edit this on Wikidata 2004
14 Сьцяг Ўэйлзу Аб Конар Робэртс Edit this on Wikidata 1995
17 Сьцяг Францыі Нап Люм Чаўна Edit this on Wikidata 2003
18 Сьцяг Швэцыі Аб Яльмар Экдаль Edit this on Wikidata 1998
19 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Зіян Флемінг Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Пэру Аб Олівэр Сонэ Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Пірэс Edit this on Wikidata 2001
24 Сьцяг Ірляндыі ПА Джош Кулен Edit this on Wikidata (капітан) 1996
25 Сьцяг Швайцарыі Нап Зэкі Амдуні Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Альбаніі Нап Арманда Броя Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Францыі ПА Анібаль Мэжбры Edit this on Wikidata 2003
29 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джош Лорэнт Edit this on Wikidata 1995
31 Сьцяг Бэльгіі Нап Майк Трэзор Edit this on Wikidata 1999
32 Сьцяг Чэхіі Бр Вацлаў Гладкі Edit this on Wikidata 1990
34 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Джэйдан Банэль Edit this on Wikidata 2004
35 Сьцяг Ангельшчыны Нап Эшлі Барнз Edit this on Wikidata 1989
36 Сьцяг Нямеччыны Аб Люіс Баер Edit this on Wikidata 2000
44 Сьцяг Бэльгіі Аб Ганэс Дэлькруа Edit this on Wikidata 1999
48 Сьцяг Бэльгіі Нап Энок Агеі Edit this on Wikidata 2005
54 Сьцяг Ангельшчыны ПА Олівэр Пімлат 2007
Сьцяг Партугаліі ПА Фларэнтыну Луіш Edit this on Wikidata (ар. Бэнфіка) 1999
  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/1132
  2. ^ Simpson, Ray (5.12.2017). «The Story Of The Dr Dean Trophy». Burnley F.C.
  3. ^ Butler, Bryon (1991). «The Official History of The Football Association». Queen Anne Press. — С. 30. — ISBN 0-356-19145-1.
  4. ^ Burnley F.C. wins against Wigan; promoted to the Barclay’s PL. BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]