Перайсьці да зьместу

Брэнтфард (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэнтфард
Поўная назва па-ангельску: Brentford Football Club
Заснаваны 10 кастрычніка 1889
Горад Брэнтфард, Ангельшчына
Стадыён Брэнтфард-Кам’юніці
Умяшчальнасьць: 17 250[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2024—2025 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
brentfordfc.com (анг.)

«Брэнтфард» (па-ангельску: Brentford) — ангельскі футбольны клюб з гораду Брэнтфард. Заснаваны ў 1889 годзе. Яшчэ ў XIX стагодзьдзі клюб атрымаў мянушку «пчолы». З 1904 па 2020 гады ладзіў свае хатнія матчы на Грыфін Парку, але потым пераехаў на новы стадыён Брэнтфард-Кам’юніці. Галоўнымі супернікамі «пчоламі» ёсьць іншыя клюбы з заходняга Лёндану як то «Фулгэм» і «Кўінз Парк Рэйнджарз».

Клюб быў закладзены ў кастрычніку 1889 году як апошняя спроба мясцовых спартоўцаў стварыць у горадзе сталы футбольны або рэгбійны клюб. Першапачаткова клюб праводзіў таварыскія сустрэчы суботамі, але падчас сэзону 1890—1891 гадоў узяў удзел у лякальным кубку. Прыкладна ў той жа час «Брэнтфард» атрымаў сваю існую мянушку «пчолы», якая адсылае да воклічу каманды перад матчам, які няслушна быў інтэрпрэтаваны прэсай[3]. Да 1896 году «Брэнтфард» далучыўся да Лёнданскай лігі, а ўжо праз два гады атрымаў запрашэньне ў Паўднёвую лігу, дзе спачатку гуляў у Другім дывізіёне, а празь некалькі сэзонаў здабыў падвышэньне да Першага дывізіёну. «Брэнтфорд» пераехаў на Грыфін Парк, першы сталы стадыён, на пачатку сэзону 1904—1905 гадоў[4]. «Пчолы» ўпершыню прасунуліся да трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны ў 1905—1906 гадах, аднак, прагулялі на Энфілдзе «Лівэрпулу»[5]. Не зважаючы на 18 галоў Джордзі Рыда ў сэзоне 1908—1909 гадоў клюб скончыў сэзон на апошнім месцы Першага дывізіёну, але ўратаваўся ад вылету праз здабыцьцё Паўднёвага прафэсійнага дабрачыннага кубка. Аднак ужо паводле вынікаў сэзону 1912—1913 гадоў «пчолы» былі вымушаныя пакінуць Першы дывізіён, дзе выступалі да пачатку Першай сусьветнай вайны.

4 жніўня 1914 году Вялікабрытанія аб’явіла вайну Нямецкай імпэрыі, і многія гульцы выправіліся на вайну ці вайсковыя прадпрыемствы. З арыгінальнага складу на сакавік 1915 году засталіся толькі Тэд Прайс, Дасьці Роўдс і Алек Барклі[6]. Клюб быў вымушаны запрасіць аматараў, каб працягнуць сэзон, які ўсё ж такі быў прыпынены. У Футбольную лігу «Брэнтфард» далучыўся ў 1920 годзе, пасьля таго як па вайне адзін сэзон згуляў у адноўленай Паўднёвай лізе. Па прызначэньні галоўнага трэнэра Гары Кэртыса ў 1926 годзе рушыў адзін з самых пасьпяховых пэрыядаў гісторыі клюбу. Кэртыс паступова выбудоўваў каманды, прасоўваючыся з Трэцяга дывізіёну да Першага.

У 1932 годзе трэнэр запрасіў шэраг новых гульцоў, адзін зь якіх — Джэк Голідэй, запісаў на свой рахунак 39 галоў у сэзоне 1932—1933 гадоў розыгрышу Трэцяга дывізіёну зоны «Поўдзень». Пасьля таго, як «Брэнтфард» падняўся з Трэцяга дывізіёну да Першага ўсяго за тры сэзоны, Гары Кэртыс вырашыў не зьняняць склад у першы сэзон 1935—1936 гадоў у эліце[7]. У гэты ж час праз будаваньне яшчэ адной трыбуны ўмяшчальнасьць Грыфін Парку павялічылася да 40 тысяч, што падвысіла клюбныя прыбыткі ад продажу квіткоў[7].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ірляндыі Бр Ківін Келегэр Edit this on Wikidata 1998
2 Сьцяг Шатляндыі Аб Ааран Гікі Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рыка Гэнры Edit this on Wikidata 1997
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Сэп ван дэр Бэрг Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Ямайкі Аб Ітан Пінак Edit this on Wikidata 1993
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джордан Гэндэрсан 1990
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Кевін Шадэ Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Даніі ПА Матыяс Енсэн 1996
9 Сьцяг Бразыліі Нап Ігар Т’ягу Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джош Дасылва Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Рыс Нэлсан Edit this on Wikidata (ар. Арсэнал) 1999
12 Сьцяг Ісьляндыі Бр Гакан Вальдымарсан Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Партугаліі ПА Фабію Карвальлю Edit this on Wikidata 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Антоні Мілямба Edit this on Wikidata 2005
18 Сьцяг Украіны ПА Ягор Ярмалюк Edit this on Wikidata 2004
19 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Данго Ўатара Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Нарвэгіі Аб Крыстафэр Аер Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Ірляндыі Аб Натан Колінз Edit this on Wikidata (капітан) 2001
23 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кін Льюіс-Потэр Edit this on Wikidata 2001
24 Сьцяг Даніі ПА Мікель Дамсгар Edit this on Wikidata 2000
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Віталі Янэльт Edit this on Wikidata 1998
31 Сьцяг Ангельшчыны Бр Элэры Болкам Edit this on Wikidata 1999
33 Сьцяг Італіі Аб Майкл Каёдэ Edit this on Wikidata 2004
41 Сьцяг ЗША Бр Джуліян Айстоўн Edit this on Wikidata 2006
45 Сьцяг Ангельшчыны Нап Ромэл Донаван Edit this on Wikidata 2006
47 Сьцяг Бэльгіі Нап Кай Фюро Edit this on Wikidata 2007
  1. «The stadium». Brentford Football Club New Stadium.
  2. https://www.brentfordfc.com/en/news/article/first-team-keith-andrews-appointed-brentford-head-coach
  3. Haynes 1998. С. 98.
  4. Haynes 1998. С. 65—66.
  5. White 1989. С. 357—360.
  6. White 1989. С. 104—110.
  7. 1 2 White 1989. С. 146—151.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]