Эвэртан Лівэрпул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эвэртан
Everton FC.svg
Поўная назва Everton Football Club
Заснаваны 1878
Горад Лівэрпул, Ангельшчына
Стадыён Гудысан Парк
Умяшчальнасьць: 40 157
Прэзыдэнт Біл Кенрайт
Кіраўнік Фарад Машыры
Галоўны трэнэр Карлё Анчэлёцьці
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2018—2019 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
http://www.evertonfc.com/

«Эвэртан» (па-ангельску: Everton Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лівэрпул. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-лізе. У найвышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасьць сэзонаў. 9-разовы чэмпіён Ангельшчыны. «Эвэртан» гуляе ў найвышэйшым дывізіёне з 1954 году й зьяўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клюб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы чальцом-заснавальнікам Футбольнай лігі ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клюб дасягнуў праз два сэзоны. Пасьля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзьвюх перамогаў у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, «Эвэртан» выпрабаваў некаторае зацішша ў гады пасьля Другой сусьветнай вайны, зьведваючы два пэрыяды адраджэньня ў 1960-х гадох, калі клюб дамогся дзьвюх перамогаў у чэмпіянаце й адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клюб спадкаў апошні пэрыяд посьпеху, «Эвэртан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны й уладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынэнтальнага трафэю — Кубка ўладальнікаў кубкаў. Апошнім пераможаным трафэем клюбу застаецца перамога ў Кубку Ангельшчыны 1995 году.

Прыхільнікаў клюбу называюць «эвэртаніянамі» (анг. Evertonians). «Эвэртан» мае вялікую колькасьць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысячаў чалавек за гульню, што складае 95% ад агульнай ёмістасьці стадыёну[1]. «Эвэртан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Лівэрпулам», матчы паміж абодвума клюбамі называюць Мэрсысайдзкім дэрбі. «Лівэрпул» быў сфармаваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзыдэнта «Эвэртану» й некалькіх гульцоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвэртану» з «Энфілду», цяперашняга стадыёну «Лівэрпулу», які на той час зьяўляўся хатняй арэнай «Эвэртану».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Эвэртан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Сьвятога Дамінга ў раёне Лівэрпулу Эвэртан[2]. З 1876 году прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны зьвярнулі свой ​​погляд на футбол. Першапачаткова клюб атрымаў назву «Сэнт-Дамінга» (анг. St. Domingo's Football Club), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасьць людзей якія жывуць ня толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 году на сходзе ў гатэлі «Queen's Head» было прынята рашэньне аб перайменаваньні клюбу ў «Эвэртан».

Свае першыя матчы «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасьць гледачоў, якія хадзілі на матчы клюбу, стала імкліва расьці, клюб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак празь нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзыдэнт клюбу Джон Гоўлдынг за невялікую суму арандаваў вучастак зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго сябра Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клюб правёў 28 верасьня 1884 году супраць клюбу «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу зь лікам 5:0.

Футбольная ліга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Эвэртан» у 1891 годзе

У 1888 годзе «Эвэртан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сэзон склаўся для каманды ня вельмі ўдала й «Эвэртан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвэртан» стаў другім, а яшчэ праз год, клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.

Тым часам, Гоўлдынг, які да таго часу быў ужо ўладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвэртане», падвысіўшы кошт арэнды клюбам стадыёну[3]. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клюбу было вырашана, што Гоўлдынг будзе звольнены, а «Эвэртан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Гоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але бяз клюбу, вырашылі стварыць новы клюб — «Лівэрпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвэртан» згуляў 18 красавіка 1892 году супраць «Болтану».

Пасьля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвэртану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Ангельшчыны да Першай сусьветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадох. Але скарыўся «Эвэртану» трафэй толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 году «Эвэртан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» зь лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграныя «Ўулвэргэмптану», «Астан Віле» й «Шэфілд Ўэнздэй» адпаведна.

Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвэртану» атрымалася перамагчы ў сэзоне 1914—1915 гадоў, які стаў апошнім перад Першай сусьветнай вайной.

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гудысан Парк

Першапачаткова «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасьць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клюбу, расло. Да 1882 году іхны лік перавышаў 2 тысячаў чалавек, у выніку чаго «Эвэртан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клюбу стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвэртан» гуляў да 1892 году, пакуль прэзыдэнт клюбу й уладальнік стадыёну Джон Гоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасьля гэтага «Эвэртан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Гоўлдынг жа стаў ініцыятарам узьнікненьня новага клюбу — «Лівэрпул».

«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам ў Ангельшчыне, прызначаным толькі для футбола[4]. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату сьвету. Ні адзін іншы стадыён, за выключэньнем «Ўэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасьць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 мэтраў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 12 сакавіка 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джордан Пікфард 1994
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мэйсан Голгейт 1996
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Лэйтан Бэйнз 1984
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Майкл Кін 1993
7 Сьцяг Бразыліі Нап Рышарлісан 1997
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Фабіян Дэлф 1989
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Домінік Калвэрт-Льюін 1997
10 Сьцяг Ісьляндыі ПА Гільфі Сыгурдсан 1989
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Тэо Ўолкат 1989
12 Сьцяг Францыі Аб Люка Дынь 1993
13 Сьцяг Калюмбіі Аб Еры Міна 1994
14 Сьцяг Турэччыны Нап Джэнк Тосун 1991
17 Сьцяг Нігерыі Нап Алекс Івобі 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Францыі ПА Марган Шнэдэрлен 1989
19 Сьцяг Францыі Аб Джыбрыль Сыдыбэ (ар. Манака) 1992
20 Сьцяг Бразыліі Нап Бэрнард 1992
21 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Гоміш 1993
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Маартэн Стэкеленбург 1982
23 Сьцяг Ірляндыі Аб Шэймус Коўлман (капітан) 1988
25 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Жан-Філіп Гбамэн 1995
26 Сьцяг Ангельшчыны ПА Том Дэвіс 1998
27 Сьцяг Італіі Нап Мойс Кін 2000
29 Сьцяг Сэнэгалу Нап Умар Ньяс 1990
30 Сьцяг Кюрасао Аб Кука Мартына 1989
34 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Бэні Банінгім 1998

Рэкардсмэны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па колькасьці гульняў за «Эвэртан»:

Па колькасьці забітых мячоў за «Эвэртан»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005–06". Toffeeweb.
  2. ^ The Everton Story. 1878 - 1930. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан».
  3. ^ Everton History - Part I. ToffeeWeb.
  4. ^ History of Goodison Park. ToffeeWeb.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эвэртан Лівэрпулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў