Пол Скоўлз
| Пол Скоўлз | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 лістапада 1974[1][2][3][…] (51 год)
| |
| Рост | 168 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1993—2011 | Манчэстэр Юнайтэд | 466 (102) |
| 2012—2013 | Манчэстэр Юнайтэд | 33 (5) |
| Зборныя | ||
| 1993 | Ангельшчына (да 18)[d] | 4 (1) |
| 1997—2004 | Ангельшчына | 66 (14) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2015 | Солфард Сіці[d] | |
| 2019 | Олдэм Атлетык[d] | |
| 2020 | Солфард Сіці[d] | |
Пол Ааран Скоўлз (па-ангельску: Paul Aaron Scholes; нар. 16 лістапада 1974 году, Солфард, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клюб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Адзін з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня[5].
Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Ангельшчыны. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах сьвету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасьля Эўра-2004 Скоўлз абвесьціў аб завяршэньні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданьнем засяродзіцца на клюбнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць зь сям’ёй.
Напрыканцы сэзону 2010—2011 гадоў Пол скончыў сваю спартовую кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 году было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасьці гульца да завяршэньня сэзону 2011—2012 гадоў[6]. Аднак 8 студзеня 2012 году вырашыў застацца ў клюбе ў якасьці гульца да траўня 2013 году[7].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, ён ня быў чальцом моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Ангельшчыны. Зрэшты, у наступным сэзоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафэсійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 году, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сэзоне 1994—1995 гадоў. Ягоны дэбют адбыўся 21 верасьня 1994 году ў матчы Кубка Лігі супраць «Порт Вэйл».
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям’ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сьціпласьць і высокую адданасьць гульні[8]. У яго няма асабістага агента, як у большасьці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрвію й амаль не падпісвае рэклямных кантрактаў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Манчэстэр Юнайтэд:
- Чэмпіён Ангельшчыны (10): 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (3): 1996, 1999, 2004
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2009, 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 1999, 2008
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (5): 1996, 1997, 2003, 2008, 2010
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 1999
- Пераможца Клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Paul Scholes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Paul Scholes // FBref (анг.)
- ↑ PAUL SCHOLES // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/paul-scholes/profil/spieler/3397
- ↑ Stuart Mathieson. Scholes sticks to his guns.
- ↑ Scholes rejoins United
- ↑ Sir Alex Ferguson's Old Trafford farewell in pictures. BBC
- ↑ Ian Ladyman. Scholes has proved that you don’t have to be flash to be a legend in the Premiership.