Перайсьці да зьместу

Мюнхэнская авіякатастрофа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мюнхэнская авіякатастрофа

Самалёт Airspeed Ambassador, аналагічны пацярпеламу крушэньне
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 6 лютага 1958
Характар няўдалая спроба ўзлёту
Месца катастрофы Мюнхэн, Нямеччына
Пункт вылету Бялград, Югаславія
Пункт перасадкі Мюнхэн, Нямеччына
Пункт прызначэньня Манчэстэр, Ангельшчына
Паветранае судна
Мадэль самалёта Airspeed AS.57 Ambassador
Бартавы нумар G-ALZU
Пасажыры 40
Экіпаж 4
Загінулі 23
Выжылі 21

Мю́нхэнская авіякатастрофа — авіякатастрофа, якая адбылася 6 лютага 1958 году.

Самалёт Брытанскіх эўрапейскіх авіялініяў спыніўся для дазапраўкі ў Мюнхэне. На борце знаходзіліся гульцы й чальцы трэнэрскага штабу «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама журналісты і заўзятары. Пасьля дазапраўкі пілёты тройчы спрабавалі ўзьляцець; апошняя спроба скончылася трагічна: праз сьнегавую кашу самалёт не набраў патрэбнай хуткасьці, пратараніў агароджу ў канцы ўзлётнай паласы і ўрэзаўся крылом у будынак, што стаяў непадалёк. З 44 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, 21 чалавек выжыў і 23 загінулі, дваццаць — імгненна, адзін — па дарозе ў бальніцу, яшчэ двое — на працягу наступных некалькіх тыдняў.

«Манчэстар Юнайтэд» вяртаўся дадому пасьля зваротнай чвэрцьфінальнай гульні Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў з бялградскім клюбам «Црвена Зьвезда». Гэтая сустрэча скончылася ўнічыю і дазволіла ангельскаму клюбу выйсьці ў паўфінал Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў.

У жывых застаўся легендарны брамнік зборнай Паўночнай Ірляндыі Гары Грэг, які дапамог выцягваць параненых футбалістаў з-пад абломкаў самалёту. Праз паўгады ён аднавіўся ад траўмы й ізноў заняў месца ў браме «Манчэстэр Юнайтэд».