Перайсьці да зьместу

Іпсўіч Таўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іпсўіч Таўн
Поўная назва па-ангельску: Ipswich Town Football Club
Заснаваны 1878
Горад Іпсўіч, Ангельшчына
Стадыён Портмэн-Роўд
Умяшчальнасьць: 30 311
Прэзыдэнт Маркус Эванз[d]
КіраўнікМаркус Эванз[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2024—2025 Прэм’ер-Ліга, 19 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
itfc.co.uk (анг.)

«Іпсўіч Таўн» (па-ангельску: Ipswich Town) — ангельскі футбольны клюб з гораду Іпсўічу. Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, але не зьяўляўся прафэсійным да 1936 году, але ў далейшым далучыўся да футбольнай лігі. Уладальнік Кубка Ангельшчыны (1978). Уладальнік Кубка УЭФА (1981). Свае хатнія матчы «Іпсўіч Таўн» праводзціь на стадыёне Портмэн-Роўд. Клюб ёсьць адзіным цалкам прафэсійным футбольным клюбам у Сафалку. Супрацьстаяньне з клюбам з Норфалку «Норыдж Сіці» мае назву ўсходнеангельскае дэрбі, якое мае месца з 1902 году[2]. Традыцыйнымі хатнімі колерамі клюба зьяўляюцца сінія кашулі зь белымі шортамі і сінімі шкарпэткамі.

Клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны ў сваім першым жа сэзоне ў найвышэйшым дывізіёне ў 1961—1962 гадох, і двойчы займаў другі радок у сэзонах 1980—1981 і 1981—1982 гадоў. «Іпсўіч Таўн» браў удзел ува ўсіх эўрапейкіх спаборніцтвах і ніколі не трываў у іх паразу ў гульнях на хатняй пляцоўцы, адолеўшы сярод іншых мадрыдзкі «Рэал», «Мілян», «Інтэр», «Ляцыё» і «Барсэлёну»[3].

Клюб пад назвай «Іпсўіч» быў заснаваны з аматарскім статусам у 1878 годзе. У 1888 годзе каманда аб’ядналася зь мясцовым рэгбійным клюбам, утварыўшы клюб «Іпсўіч Таўн». Клюб здабыў шэраг мясцовых кубкаў, у тым ліку Кубак выкліку Сафалку ды Галоўны кубак Сафалку. З 1899 году каманда брала ўдзел у лізе Норфалку і Сафалку, а паміж 1903 і 1906 гадамі спаборнічалі ў Паўднёва-Ўсходняй лізе Ангельшчыны. У 1907 годзе «Іпсўіч Таўн» далучыўся да Паўднёвай аматарскай лігі, дзе з кожным годам каманда прагрэсавала, у выніку стаўшы чэмпіён у сэзоне 1921—1922 гадоў. Клюб перамагаў у розыгрышах лігі яшчэ тройчы ў 1929—1930, 1932—1933 і 1933—1934 гадах, перш чым стаў заснавальнікам футбольнай лігі Ўсходняй акругі ў канцы сэзону 1934—1935 гадоў. Праз год клюб набыў прафэсійны статус і далучыўся да Паўднёвай лігі, дзе адразу ў пачатковым сэзоне здабылі перамогу. 30 траўня 1938 году «Іпсўіч Таўн» быў абраны на далучэньне ў Футбольную лігу. Спачатку клюб з Сафалку спаборнічаў у Трэцім паўднёвым дывізіёне да сканчэньня сэзону 1953—1954 гадоў, пасьля чаго каманда прасунулася ў Другі дывізіён.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]