Супэркубак Ангельшчыны па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Супэркубак Ангельшчыны па футболеангельскі футбольны трафэй, які разгульваецца ў адным матчы паміж пераможцамі ангельскай Прэм’ер-Лігі і Кубка Ангельшчыны. У шматлікіх краінах існуюць падобныя супэркубкі (напрыклад, у Расеі). Калі каманда робіць «дубль» (выйгравае і чэмпіянат, і Кубак), тады яна гуляе з клюбам, які заняў другое месца ў Прэм’ер-Лізе. Матч, па традыцыі, праходзіў перад пачаткам наступнага сэзону на лёнданскім «Ўэмблі», затым, пакуль стадыён-легенда рэканструяваўся, на кардыфскім «Міленіюме». У 2007 годзе рэканструкцыя была завершаная, і першым, з 2000 году матчам на гэтым стадыёне стаў менавіта розыгрыш супэркубка. Некаторы час назад у выпадку, калі матч завяршаўся ўнічыю, пераможцамі аб’яўляліся абедзьве каманды-ўдзельніцы. Пасьля для выяўленьня пераможца сталі ўжывацца дадатковы час і сэрыя пасьляматчавых пэнальці.

Статус Супэркубка Ангельшчыны значна меней значны, чым статус ангельскай Прэм’ер-Лігі, Кубка Ангельшчыны або нават Кубка лігі. Звычайна матчы на Супэркубак лічацца ледзь не таварыскімі, і іх зыходу не надаецца адмысловага значэньня: так, у 2003 годзе Рой Кін паднімаў над сабой гэты трафэй бязь ценю ўсьмешкі на вуснах. Футбалісты ня ездзяць па горадзе на аўтобусе, акружаны фанатамі, і цяпер галоўная каштоўнасьць турніру складаецца ў прэзэнтацыі пачаткоўцаў.

Сродкі, заробленыя ад правядзеньні Супэркубка, ангельская фэдэрацыя футболу траціць на дабрачыннасьць.

Упершыню турнір быў праведзены ў 1908 годзе, замяніўшы падобны лёнданскі турнір.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Турнір не праводзіўся ў гады Першай і Другой сусьветных войнаў.

Рэкорды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па колькасьці (толькі для клюбаў)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда Перамогі (у дужках падзеленыя) Гады (* калі тытул быў прысвоены абодвум клюбам)
Манчэстэр Юнайтэд 21 (4) 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007, 2008, 2010, 2011, 2013, 2016
Арсэнал 15 (1) 1930, 1931, 1933, 1934, 1938, 1948, 1953, 1991*, 1998, 1999, 2002, 2004, 2014, 2015, 2017
Лівэрпул 15 (5) 1964*, 1965*, 1966, 1974, 1976, 1977*, 1979, 1980, 1982, 1986*, 1988, 1989, 1990*, 2001, 2006
Эвэртан 9 (1) 1928, 1932, 1963, 1970, 1984, 1985, 1986*, 1987, 1995
Тотэнгэм Готспур 7 (3) 1921, 1951, 1961, 1962, 1967*, 1981*, 1991*
Манчэстэр Сіці 5 1937, 1968, 1972, 2012, 2018
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз 4 (3) 1949*, 1954*, 1959, 1960*
Чэлсі 4 1955, 2000, 2005, 2009
Лідс Юнайтэд 2 1969, 1992
Бэрнлі 2 (1) 1960*, 1973
Ўэст Бромўіч Альбіён 2 (1) 1920, 1954*
Ньюкасл Юнайтэд 1 1909
Брайтан энд Гоўв Альбіён 1 1910
Блэкбэрн Ровэрз 1 1912
Гадэрсьфілд Таўн 1 1922
Кардыф Сіці 1 1927
Шэфілд Юнайтэд 1 1935
Сандэрлэнд 1 1936
Портсмут 1 (1) 1949*
Болтан Ўандэрэрз 1 1958
Ўэст Гэм Юнайтэд 1 (1) 1964*
Лэстэр Сіці 1 1971
Дэрбі Каўнці 1 1975
Нотынггэм Форэст 1 1978
Астан Віла 1 (1) 1981*

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]