Перайсьці да зьместу

Борнмут (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Борнмут
Поўная назва па-ангельску: Boscombe Football Club
па-ангельску: Bournemouth and Boscombe Athletic Football Club
па-ангельску: AFC Bournemouth
Заснаваны 1899
Горад Борнмут, Ангельшчына
Стадыён Дын Корт
Умяшчальнасьць: 11 464
КіраўнікМаксім Дзёмін[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2025—2026 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
afcb.co.uk (анг.)

«Борнмут» (па-ангельску: Bournemouth) — ангельскі футбольны клюб з гораду Борнмут. Заснаваны ў 1899 годзе. Мянушка клюбу — «вішні». Колеры формы — чырвоныя, чорныя і белыя. Хатнія матчы праводзіць на стыдыёне «Дын Корт».

Не зважаючы на тое, што дата заснаваньня клюбу невядомая, існуюць доказы таго, што ён быў закладзены увосень 1899 году на грунце былога Інстытута Баскомба Сэнт-Джонза. Больш вядомай назвай клюбу быў «Баскомб». У першым сэзоне 1899—1900 гадоў клюб зьвярнулася да гарадзкой дарослай і моладзевай ліг з мэтай удзелу. Акрамя таго, каманда брала ўдзел у розыгрышу ў Кубку Гантс Джуніяр. Наступныя два сэзоны дружына гуляла на полі на вуліцы Кастэлмэйн-авэню, на трэці год свайго існаваньня перабралася у Кінгс-парк. У сэзоне 1905—1906 гадоў клюб атрымаў аматарскі статус.

У 1910 годзе «Баскомб» здолеў атрымаць у доўгатэрміновую пазыку поле ў Кінгс-парку. Ужо маючы ўласную пляцоўку клюб працягуў мацавацца. У гэтым жа годзе клюб склаў першую дамову з прафэсійным футбалістам Бэйвэнам Пэнтанам. Прыкладна ў гэты ж час за клюбам замацавалася мянушка — «вішні». Як мяркуецца, такая мянушка паходзіла да барвовых перапялясых кашулях. Паводле іншай вэрсіі мянушка спасылае на легенду, што стадыён борнмуцаў быў пабудаваны ля нерухомасьці Купэр-Дына, дабрадзея каманды, на тэрыторыі якой квітнелі вішнёвыя сады. У сэзоне 1913—1914 гадоў клюб упершыню змагаўся за Кубак Ангельшчыны, але ў хуктім часе прагрэс каманды спыніла Першая сусьветная вайна. У 1920 годзе быў утвораны трэці дывізіён, і клюб далучыўся да ягоных удзельнікаў. Каб зрабіць клюб больш вядомым у рэгіёне ў 1923 годзе назва была зьмененая на «Борнмут-і-Баскомб». «Борнмут» давялося чакаць заканчэньня Другой сусьветнай вайны, перш чым здабыць свой першы трафэй.

У 1971 годзе клюб атрымаў назву «Борнмут»[2] з тым намерам, каб клюб зьявіўся першым у альфабэтных сьпісах ангельскіх клюбаў[3]. Праз год клюб зацьвердзіў новы лягатып як сымбаль абнаўленьня[4]. На тло эмблемы былі даданыя палосы, якія клюб даўно выкарыстоўваў на кашулях, у той час як на пярэднім пляне месьціцца профіль гульца, які б’е мяч галавой, што адсылае да Дыкі Даўсэта, плённага бамбардзіра клюба ў 1950-х і 1960-х гадах[5]. Чырвона-чорная форма каманды, прадстаўленая ў 1971 годзе, адсылае да кашуляў «Міляну»[6]. Гэта была эпоха Тэда Макдкгала, плённага бамбардзіра, які ў матчы Кубка Ангельшчыны ў лістападзе 1971 году забіў дзевяць галоў у пераможным матчы супраць «Маргейту» (11:0)[7].

Стадыён «Дын Корт»
Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Джорджэ Петравіч Edit this on Wikidata 1999
3 Сьцяг Францыі Аб Адрыян Труфэр 2001
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Льюіс Кук Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Аргентыны Аб Маркас Сэнэсі Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Аргентыны Аб Хуліё Салер Edit this on Wikidata 2005
7 Сьцяг Ўэйлзу Нап Дэйвід Брукс Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Алекс Скот Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Бразыліі Нап Эванілсан Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Шатляндыі ПА Раян Крысьці Edit this on Wikidata 1995
11 Сьцяг Шатляндыі Нап Бэн Гэнан-Доўк Edit this on Wikidata 2005
12 Сьцяг ЗША ПА Тайлер Адамз Edit this on Wikidata 1999
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Адам Сьміт Edit this on Wikidata (капітан) 1991
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Маркус Тавэрнье Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Ангельшчыны Бр Фрэйзэр Форстэр Edit this on Wikidata 1988
18 Сьцяг Францыі Аб Бафадэ Дыякітэ Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Джастын Клёйвэрт Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Алекс Хімэнэс Edit this on Wikidata (ар. Мілян) 2005
21 Сьцяг Марока Нап Амін Адлі Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Францыі Нап Элі-Жуніёр Крупі Edit this on Wikidata 2006
23 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Гіл Edit this on Wikidata 2002
26 Сьцяг Турэччыны Нап Энэс Унал Edit this on Wikidata 1997
27 Сьцяг Вугоршчыны ПА Алекс Тот Edit this on Wikidata 2005
29 Сьцяг Грэцыі Бр Хрыстас Мандас Edit this on Wikidata (ар. Ляцыё) 2001
37 Сьцяг Бразыліі Нап Раян Edit this on Wikidata 2006
44 Сьцяг Сэрбіі Аб Велька Міласаўлевіч Edit this on Wikidata 2007
45 Сьцяг ЗША Аб Матаі Акінмбані Edit this on Wikidata 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]