Перайсьці да зьместу

Брайтан энд Гоўв Альбіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брайтан энд Гоўв Альбіён
Поўная назва па-ангельску: Brighton & Hove Albion Football Club
Заснаваны 24 чэрвеня 1901
Горад Брайтан і Гоўв, Ангельшчына
Стадыён Фалмэр
Умяшчальнасьць: 30 750
Прэзыдэнт Тоні Блум[d]
КіраўнікТоні Блум[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2024—2025 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
brightonandhovealbion.com (анг.)

«Брайтан энд Гоўв Альбіён» (па-ангельску: Brighton and Hove Albion) — ангельскі футбольны клюб з гарадзкой аглямэрацыі Брайтан і Гоўв. Заснаваны ў 1901 годзе, але да Футбольнай лігі далучыўся значна пазьней толькі ў 1920 годзе. Большую частку сваёй гісторыі клюб праводзіўся ў ніжэйшых дывізіёнах. Першае падвышэньне у эліту адбылося ў 1979 годзе, дзе клюб затрымаўся на 4 сэзоны. У гэты час клюб дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны 1983 году, дзе трываў паразу ад «Манчэстэра Юнайтэд» паводле вынікаў перагулёўкі. У канцы 1990-х гадоў клюб меў велізарныя фінансавыя цяжкасьці, але здолеў выжыць. У сэзоне 2017—2018 гадоў дружына зноў вярнулася ў Прэм’ер-лігу. Хатняй пляцоўкай клюбу зьяўляецца стадыён Фалмэр на 31 800 месцаў, разьмешчаны ў вёсцы Фалмэр на паўночны ўсход да Брайтана.

«Альбіён» быў зафундаваны ў 1901 годзе і праз 19 гадоў, то бок у 1920 годзе, клюб быў запрошаны да ўдзелу ў наваствораным Трэцім дывізіёне Футбольнае лігі. Да гэтага часу дружына прымала ўдзел у розыгрышах Паўднёвай лігі. Гуляючы ў Паўднёвай лізе яны здабылі толькі адзіны тытул Шчыт дабрачыннасьці ФА, за які ў той час змагаліся чэмпіёны Паўднёвай лігі і Футбольнай лігі. Перамога адбылася ў 1910 годзе, калі быў выгуляны чэмпіён Футбольнай лігі «Астан Віла»[2]. Пасьля ўступу ў Футбольную лігу клюб заставаўся ў Трэцім дывізіёне ажно да сэзону 1957—1958 гадоў, калі яны атрымалі права на падвышэньне. «Альбіён» гэтак пераходзіў з адной ніжэйшай лігі ў іншую да канца 1970-х гадоў. Майк Бамбэр, былы кіраўнік клюбу, які ачольваў кіраўнічую пасаду з 1872 па 1983 гады, запрасіў на трэнэрскую пасаду Алана Малэры, які крыху выправіў хаду клюбнага жыцьця. Дзякуючы ў тым ліку трэнэрскай працы клюб упершыню ў гісторыі кваліфікаваўся ў Першы дывізіён, скончыўшы сэзон 1978—1979 гадоў на другім месцы. Тым ня менш значных посьпехаў гульцы з поўдню Ангельшчыны ў эліце ня мелі. Празь нейкі час трэнэр быў звольнены, а сэзон 1982—1983 гадоў скончыўся паніжэньнем клюбу ў дывізіён ніжэй. Тым ня менш, правальны сэзон адзначыўся выхадам «Альбіёну» ў фінал Кубка Ангельшчыны. У першым матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» клюбы згулялі ўнічыю 2:2. Цікава, што альбіёнцы здолелі выратавацца ў апошнія хвіліны матчу дзякуючы голу Гэры Стывэнза. У перагулёўцы, аднак, брайтанцам не хапіла моцы і яны былі ўшчэнт разьбітыя манчэстэрцамі зь лікам 4:0.

Былы старшыня клюбу Дык Найт, які выратаваў клюб ад банкруцтва.

Пасьля чатырох сэзонаў клюб апусьціўся ў Трэці дывізіён у 1987 годзе, але наступным годам вярнуўся ў Другі дывізіён. У 1996 годзе «Брайтан» зьведаў далейшае паніжэньне ў Трэці дывізіён. Фінансавае становішча клюбу станавілася ўсё больш хісткім, і дырэктары клюбу вырашылі, што Голдстоўн-Граўнд давядзецца прадаць, каб згасіць вялізныя запазычанасьці. Трэнэр Джымі Кейс быў звольнены пасьля вельмі няўдалага старту сэзону 1996—1997 гадоў, калі клюб затрымаўся са значным адрывам на апошнім месцы ў лізе. Новы трэнэр Стыў Грыт здолеў крыху выправіць становішча, але з клюба вылічылі 2 пункты праз паводзіны заўзятараў, якія пратэставалі супраць продажу хатняга стадыёну. Апантаны заўзятар клюбу Дык Найт узяў пад свой кантроль клюб у 1997 годзе, прымусіўшы клюбную раду адмовіцца ад плянаў па продажы Голдстоўн-Граўнд забудавальнікам. Да апошняга дню сэзона, клюб змагаўся за захаваньне ў прафэсійным сэзоне. У апошнім туры клюб сустракаўся з «Гэрэфардам Юнайтэд», сваім прамым супернікам. Калі б Брайтан выгуляў ці згуляў унічыю, гэта выратавала клюб ад вылету. Абаронца «Брайтана» Керы Маё забіў аўтагол у першай палове, і, здавалася, 77-гадовая гісторыю клюбу ў Футбальнай лізе ёсьць блізкай да сканчэньня. Аднак гол Робі Райнэлта гарантавала месца Брайтана ў лізе, такім чынам, замест вылету брайтанцаў скончылася 25-гадовая гісторыю прафэсійнага футболу Гэрэфарда.

У 1997 годзе клюб усё ж такі быў вымушаны прадаць свой стадыёне, пераехаўшы на стадыён «Джылінггэму», які месьціўся ў 112 кілямэтрах ад гораду. «Альбіён» выправіў сваё хісткае становішча як ў фінансавых пляне, гэтак і ў гульнявым. У новым тысячагодзьдзі клюб дамогся шэрагу падвышэньняў і ўжо знаходзіўся ў адным кроку ад Прэм’ер-лігі. У траўні 2009 году Найта на пасадзе старшыні клюб зьмяніў Тоні Блум, дзякуючы якому ў вёсцы каля Брайтана быў пабудаваны за 93 млн фунтаў стэрлінгаў новы клюбны стадыён Фалмэр[3]. Па вяртаньні ў родныя мясьціны клюб зьмяніў эмблему, вярнуўшыся да традыцыйнае выявы, якую дружына выкарыстоўвала з 1970-х па 1990-я гады. Цікава, што першая гульня на новым стадыёне прыпала на сустрэчу з «Данкастэрам Ровэрз», тым жа супернікам, зь якім клюб праводзіў сваю апошнюю гульнюю на Голдстоўн-Граўндзе. «Брайтан» пачаў сэзон 2016—2017 гадоў з 18 матчаў без паразаў, што вывела іх на вяршыню лігі, дзе яны трымаліся са сьнежня па студзень. Пасьля перамогі над «Ўіганам Атлетык» 17 красавіка 2017 году клюб забясьпечыў сабе права на прасоўваньне ў Прэм’ер-лігу пасьля доўгага перапынку[4]. У летні трансфэрны пэрыяд «Брайтан энд Гоўв Альбіён» некалькі разоў пераўзыходзіў асабісты трансфэрны рэкорд. Гэтак, да прыкладу, быў набыты калюмбіец Хасэ Іск’ерда за больш як 13 млн фунтаў стэрлінгаў.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Барт Вэрбруген 2002
3 Сьцяг Бразыліі Аб Ігар Жулію Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Адам Ўэбстэр Edit this on Wikidata 1995
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Льюіс Данк Edit this on Wikidata (капітан) 1991
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ян-Паўль ван Гэке Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Ангельшчыны Нап Солі Марч Edit this on Wikidata 1994
9 Сьцяг Грэцыі Нап Стэфанас Цымас Edit this on Wikidata 2006
10 Сьцяг Францыі Нап Жаржыньё Рутэр Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Гамбіі Нап Янкуба Мінтэ Edit this on Wikidata 2004
13 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэк Гіншэлўуд Edit this on Wikidata 2005
17 Сьцяг Камэруну ПА Карляс Балеба Edit this on Wikidata 2004
18 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дэні Ўэлбэк 1990
19 Сьцяг Грэцыі Нап Харалямпас Кастуляс Edit this on Wikidata 2007
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Мілнэр 1986
21 Сьцяг Францыі Аб Аліўе Баскальлі Edit this on Wikidata 1997
22 Сьцяг Японіі Нап Каору Мітома Edit this on Wikidata 1997
23 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джэйсан Стыл Edit this on Wikidata 1990
24 Сьцяг Турэччыны Аб Фэрдзі Кадыяглу Edit this on Wikidata 1999
25 Сьцяг Парагваю ПА Дыега Гомэс Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Швэцыі ПА Ясін Аяры Edit this on Wikidata 2003
27 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Матс Віфэр 1999
29 Сьцяг Бэльгіі Аб Максім Дэ Кёйпэр Edit this on Wikidata 2000
30 Сьцяг Нямеччыны ПА Паскаль Грос Edit this on Wikidata 1991
33 Сьцяг Даніі ПА Мэт О’Райлі Edit this on Wikidata 2000
34 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ёэль Вэльтман 1992
38 Сьцяг Ангельшчыны Бр Том Макгіл Edit this on Wikidata 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]