Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе
Выгляд
Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе — найстарэйшы чэмпіянат па футболе, які праводзіцца дагэтуль. Складаецца з больш чым 140 ліг, якія ўлучаюць больш за 480 дывізіёнаў. Агулам налічваецца 22 узроўні.
На вяршыні сыстэмы футбольных ліг Ангельшчыны, званай таксама футбольнай пірамідай, знаходзіцца Прэм’ер-Ліга (да 1992 году гэта быў Найвышэйшы дывізіён). Наступны па рангу дывізыён называецца Чэмпіянат Футбольнай Лігі (да 2004 году вядомы як Першы дывізіён), затым Першая футбольная ліга й Другая футбольная ліга.