Ватару Энда
| Ватару Энда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 лютага 1993[1] (33 гады) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лівэрпул | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2015 | Сёнан Бэльмарэ[d] | 158 (23) |
| 2016—2018 | Урава Рэд Даймандс[d] | 75 (5) |
| 2018—2020 | Сынт-Тройдэн | 29 (2) |
| 2019—2020 | → Штутгарт | 21 (1) |
| 2020—2023 | Штутгарт | 99 (12) |
| 2023— | Лівэрпул | 57 (2) |
| Зборныя | ||
| 2009—2010 | Японія (да 17)[d] | |
| 2012 | Японія (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2015—2016 | Японія (да 23)[d] | 11 (2) |
| 2015— | Японія | 72 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ватару Энда (па-японску: 遠藤 航; нар. 9 лютага 1993 году) — японскі футбаліст, абарончы паўабаронца ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Японіі. Апошнім часам выконвае абавязкі капітана зборнай.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Энда пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Сёнан Бэльмарэ». Нават калі каманда была вымушаная сысьці з найвышэйшага дывізіёну ў 2013 годзе, Энда застаўся ў клюбе і дапамог яму вярнуцца на элітны ўзровень. Пасьля сэзону 2015 году, падчас якога гулец атрымаў досьвед выступаў у нацыянальнай зборнай, паўабаронца быў запрошаны ў моцны клюб «Урава Рэд Даймандс». Гулец адразу замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, зьявіўшыся ў абодвух матчаў азіяцкай Лігі чэмпіёнаў 2017 году, дзе японскі клюб здабыў другі тытул у гісторыі.
У 2018 годзе ён далучыўся да бэльгійскага «Сінт-Тройдэна», а затым быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Штутгарту» ў 2019 годзе. У красавіку 2020 году японец склаў кантракт з «Штутгартам», а 26 лістапада таго ж году падоўжыў угоду з клюбам да чэрвеня 2024 году[2]. У сэзоне 2022—2023 гадоў быў капітанам клюбу. У жніўні 2023 году Энда быў выкуплены «Лівэрпулам» за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[3], стаўшы другім японцам у гісторыю клюба пасьля Такумі Мінаміна[4]. Ужо на наступны дзень пасьля гэтага паўабаронца дэбютаваў у складзе «чырвоных» у матчы супраць «Борнмуту», зьявіўшыся на пляцоўцы на 63 хвіліне[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Японіі 2 жніўня 2015 году ў матчы супраць зборнай КНДР. У чэрвені 2023 году быў абраны капітанам нацыянальнай каманды[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Урава Рэд Даймандс»:
- Кубак Джэй-лігі: 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2017
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2025
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Wataru Endo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Wataru Endo commits until 2024». VfB Stuttgart.
- ↑ «Wataru Endo: Liverpool sign Stuttgart and Japan midfielder for £16m». BBC Sport.
- ↑ «Ini Dia Sosok Pemain Jepang Kedua yang Resmi Berseragam Liverpool». Natalia Endah Hapsari.
- ↑ «Premier League: Liverpool 3-1 up but Mac Allister sent off, Brighton 4-1 ahead». BBC Sport.
- ↑ «Football: Liverpool agree to sign Endo from Stuttgart». Kyodo News.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Лівэрпул — цяперашні склад |
|---|
|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 6 Керкез · 7 Вірц · 8 Собаслаі · 9 Ісак · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 12 Брэдлі · 14 К’еза · 15 Леоні · 17 Джонз · 18 Гакпа · 22 Экітыке · 25 Мамардашвілі · 26 Робэртсан · 28 Ўудман · 30 Фрымпонг · 38 Гравэнбэрх · 42 Ньёні · 43 Байчатыч · 46 Ўільямз · 47 Рэмзі · 73 Нгумоа · 95 Дэйвіс · Трэнэр: Сьлёт |
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Японіі
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Сёнан Бэльмарэ» Хірацука
- Футбалісты клюбу «Ўрава Рэд Даймандс» Сайтама
- Футбалісты клюбу «Сынт-Тройдэн»
- Футбалісты клюбу «Штутгарт»
- Футбалісты зборнай Японіі
- Японскія футбалісты
- Японскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году