Сакалянка
Выгляд
Сакалянка лац. Sakalanka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рэчкі |
Вусьце | Адроў |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 120 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,6 ‰ |
Сакаля́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Адрова (басэйн Дняпра). Цячэ ў Талачынскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 120 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Рэчкі Талачынскага раёну, вусьце каля паўднёвай ускраіны вёскі Задроўе Аршанскага раёну. Цячэ Аршанскім узвышшам. На рацэ мястэчка Коханаў, у ягоных межах сажалка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 318.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1