Галошаўка (вёска)
| Галошаўка лац. Hałošaŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Талачынскі |
| Сельсавет | Коханаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°28′58,90″ пн. ш. 30°05′24,50″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 25 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2136 |
| СААТА | 2246756036 |
| Нумарны знак | 2 |
| Галошаўка на мапе Беларусі ± Галошаўка | |
Гало́шаўка[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сакалянкі. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Галошаўка ўпамінаецца ў 1643 годзе як вёска ў складзе Шклоўскай воласьці Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Галошаўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1782 год яна была ў складзе маёнтку Александрыі ў валоданьні С. Р. Зорыча і налічвала 46 двароў, тут дзеяла царква, працаваў млын[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Галошаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад БССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Галошаўку вярнулі БССР.
- Вёска на старых здымках
-
Царква, 1896 г.
-
Царква, 1896 г.
-
Інтэр'ер царквы, 1896 г.
-
Рагвалодаў камень у царкве, 1896 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1782 год — 197 чал, зь іх 146 муж. і 151 жан. сялянаў
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 40 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 25 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 437.
- ^ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 143v.
- ^ Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 716.