Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Магілёўскі ўнівэрсытэт
Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова
Lieninski District, Mogilev, Belarus - panoramio (451).jpg
Заснаваны 1 ліпеня 1913 (106 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Дзяніс Дук
Факультэтаў 10
Колькасьць пэрсаналу 450
Колькасьць студэнтаў каля 7600
Колькасьць асьпірантаў 34 (2011 год)
Месцазнаходжаньне
Горад Магілёў
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Магілёўскі настаўніцкі інстытут (да сьнежня 1918 г.), Магілёўскі пэдагагічны інстытут (да 1997 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт msu.mogilev.by

Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова, МДУ імя Куляшова — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Магілёўскай вобласьці ў галіне клясычнай адукацыі. Знаходзіцца ў Магілёве.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная дата стварэньня Магілёўскага настаўніцкага інстытуту — 1 ліпеня 1913 году. Адкрыцьцё інстытуту адбылося 1 кастрычніка 1913 году. Першы дырэктар — кандыдат багаслоўя В. М. Тычынін. Першы выпуск настаўнікаў у колькасьці 33 чалавек адбыўся ў 1916 годзе. У інстытуце ў той час працавала 8 выкладчыкаў. У сьнежні 1918 настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў пэдагагічны і атрымаў статус вышэйшай навучальнай установы. У 1930 адкрылася асьпірантура.

У 1941 годзе ў інстытуце навучалася больш за 2000 студэнтаў і працавала 69 выкладчыкаў. У 1970 годзе інстытут атрымаў новы вучэбны корпус па вул. Касманаўтаў. У 1978 годзе інстытуту прысвойваецца імя клясыка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова. У 1997 годзе пасьля правядзеньня акрэдытацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Куляшова.

Цяпер ва ўнівэрсытэце працуе 10 факультэтаў, якія забясьпечваюць падрыхтоўку спэцыялістаў па 31 спэцыяльнасьці. Ва ўнівэрсытэце навучаецца больш за 7600 студэнтаў, зь іх каля 4300 на дзённым аддзяленьні. Пэдагагічная дзейнасьць і навукова-дасьледчая праца вядзецца на 38 катэдрах; на іх працуе звыш 450 штатных выкладчыкаў, зь якіх каля 200 маюць навуковыя ступені і званьні, у тым ліку 25 дактароў і прафэсараў.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт мае 10 факультэтаў, у тым ліку падрыхтоўкі й прафарыентацыі, 36 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 49 спэцыялізацыях. 7 факультэтаў вядуць таксама завочнае навучаньне. 2 факультэты маюць магістратуры.

  • Гістарычны. Заснаваны ў 1934 годзе. З 1970 году месьціцца ў галоўным корпусе на вул. Касманатаў, д. 1. Выпускае археолягаў, рэлігіязнаўцаў ды выкладнікаў гісторыі ды грамадазнаўства. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў гісторыі. Мае 5 катэдраў: 1) гісторыі ды культуры Беларусі, 2) усходнеславянскай ды расейскай гісторыі, 3) усеагульнай гісторыі, 4) археалёгіі ды адмысловых гістарычных дысцыплінаў, 5) філязофіі.
  • Славянскай філялёгіі. Заснаваны ў 1934 годзе. З 1970 году месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае журналістаў, мовазнаўцаў ды выкладнікаў беларускай ды расейскай моваў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) беларускай мовы, 2) беларускай літаратуры, 3) расейскай мовы, 4) расейскай ды замежнай літаратуры, 5) журналістыкі.
  • Фізыка-матэматычны. Заснаваны ў 1949 годзе. З 1970 году месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае праграмістаў ды выкладнікаў інфарматыкі, матэматыкі, фізыкі ды ангельскай мовы. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 5 катэдраў: 1) альгебры ды геамэтрыі, 2) матэматычнага аналізу й дыфэрэнцыйных раўнаньняў, 3) мэтодыкі выкладаньня матэматыкі, 4) фізыкі й тэхнічных дысцыплінаў, 5) экспэрымэнтальнай ды тэарэтычнай фізыкі.
  • Пэдагагічны. Заснаваны ў 1958 годзе. Знаходзіцца на вул. Камсамольская, д. 18. Выпускае балетмэйстраў ды танцораў, выкладнікаў беларускай ды ангельскай моваў, выяўленчага мастацтва, музыкі ды танца. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) пэдагогікі й мэтодыкі пачатковага навучаньня, 2) беларускай ды расейскай моваў, 3) мэтодыкі музычнага выхаваньня, тэорыі музыкі ды граньня на народных інструмэнтах; 4) фартэпіяна ды сьпеўна-харавых дысцыплінаў.
  • Пэдагогікі й псыхалёгіі дзяцінства (раней дашкольнага выхаваньня). Заснаваны ў 1978 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае лягапэдаў, псыхолягаў, пэдагогаў ды грамадзкіх работнікаў. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. У тым ліку рыхтуе магістраў псыхалёгіі ды пэдагогікі. Мае сацыяльна-пэдагагічны цэнтар ды 4 катэдры: 1) пэдагогікі, 2) пэдагогікі дзяцінства й сям’і, 3) псыхалёгіі, 4) адмысловых псыхоляга-пэдагагічных дысцыплінаў.
  • Фізычнага выхаваньня (раней ваенна-спартовы). Заснаваны ў 1981 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае выкладнікаў фізычнай культуры ды трэнэраў у лёгкай атлетыцы ды спартовых гульнях. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 4 катэдры: 1) мэтодыкаў выкладаньня спартовых дысцыплінаў, 2) тэорыі ды мэтодыкі фізычнага выхаваньня, 3) фізычнага выхаваньня ды спорту, 4) анатоміі ды фізыялёгіі чалавека.
  • Прыродазнаўства (да 1997 г. біялёгіі). Заснаваны ў 1990 годзе. Знаходзіцца на вул. Першатравеньская, д. 44. Выпускае выкладнікаў біялёгіі, геаграфіі ды хіміі. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 3 катэдры: 1) біялёгіі, 2) геаграфіі ды аховы прыроды, 3) хіміі.
  • Эканомікі ды права (да 28 чэрвеня 2001 году эканамічны). Заснаваны 1 сьнежня 1998 году. Знаходзіцца на вул. Ленінская, д. 35. Выпускае мэнэджараў, эканамістаў, юрыстаў ды выкладнікаў грамадазнаўства. Ажыцьцяўляе дзённае ды завочнае навучаньне. Мае 3 катэдры: 1) эканомікі й кіраваньня, 2) паліталёгіі ды сацыялёгіі, 3) правазнаўства.
  • Замежных моваў. Заснаваны ў сьнежні 1998 году. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае мовазнаўцаў, перакладнікаў ды выкладнікаў ангельскай, нямецкай ды францускай моваў. Ажыцьцяўляе толькі дзённае навучаньне. Мае 3 катэдры: 1) ангельскага, агульнага ды славянскага мовазнаўства, 2) германа-раманскай філялёгііі, 3) замежных моваў.
Факультэт Год заснаваньня Разьмяшчэньне Спэцыялізацыяў Катэдраў Завочнае навучаньне Магістратура
Гістарычны 1934 Галоўны корпус 4 5 Ёсьць Ёсьць
Славянскай філялёгіі 1934 Галоўны корпус 5 5 Ёсьць
Фізыка-матэматычны 1949 Галоўны корпус 8 5
Пэдагагічны 1958 вул. Камсамольская, д. 18 6 4 Ёсьць
Пэдагогікі й псыхалёгіі дзяцінства 1978 Галоўны корпус 6 4 Ёсьць Ёсьць
Фізычнага выхаваньня 1981 Галоўны корпус 6 4 Ёсьць
Прыродазнаўства 1990 вул. Першатравеньская, д. 44 5 3 Ёсьць
Эканомікі ды права 1998 вул. Ленінская, д. 35 5 3 Ёсьць
Замежных моваў 1998 Галоўны корпус 4 3

Супрацоўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэктар: Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч, кандыдат гістарычных навук.
  • Першы прарэктар: Вішнеўскі Міхаіл Іванавіч, доктар філязофскіх навук, прафэсар, чалец-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  • Ігар Шаруха — географ, краязнаўца. Загадчык катэдры.

Выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]