Перайсьці да зьместу

Усьвяча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Усьвяча
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Ардосна
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Віцебскі раён і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 100 км
Сярэднегадавы сьцёк 15,9 м³/с
Плошча басэйну 2340 км²
Нахіл воднай паверхні 0,15 ‰

Усьвя́ча — рака ў Пскоўскай вобласьці Расеі і Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток Дзьвіны. Даўжыня 100 км (у межах Беларусі 32 км). Плошча вадазбору 2340 км². Выдатак вады ў вусьці 15,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 .

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Ардосна каля вёскі Шастакова Ўсьвяцкага раёну Пскоўскай вобласьці. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Ўсьвяцкае. Вусьце за 3 км на паўночны ўсход ад мястэчка Суражу.

Даліна трапэцападобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3—0,8 км). Абалона двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2—0,3 км. Рэчышча слабазьвілістае і зьвілістае, неразгалінаванае, у сярэдняй плыні трапляюцца валуны.

Найбольшае перавышэньне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэдняй плыні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка. Разводзьдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласьць да 65 дзён[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 377
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 377
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.