Ан Ліндэ
Ан Ліндэ | |
па-швэдзку: Ann Christin Linde | |
21 студзеня 2019 — 10 верасьня 2019 | |
Папярэднік | Марго Вальстром[d] |
Наступнік | Ганна Хальберг[d] |
з 9 кастрычніка 2014 | |
10 верасьня 2019 — 18 кастрычніка 2022 | |
Папярэднік | Марго Вальстром[d] |
Наступнік | Tobias Billström[d] |
25 траўня 2016 — 21 студзеня 2019 | |
Папярэднік | Birgitta Ohlsson[d] |
Наступнік | Hans Dahlgren[d] |
25 траўня 2016 — 10 верасьня 2019 | |
Папярэднік | Ewa Björling[d] |
Наступнік | Ганна Хальберг[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
4 сьнежня 1961 Гэльсынгборг, Швэцыя |
Партыя: | Сацыял-дэмакратычная партыя Швэцыі |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ан Крыстын Ліндэ (швэдз. Ann Christin Linde; 4 сьнежня 1961, Гэльсынгборг, Швэцыя) — міністар замежных справаў Швэцыі (з 10 верасьня 2019 году), швэдзкі палітык, дзяяч Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла Стакгольмскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці паліталёгія, сацыялёгія і эканоміка ў 1994 годзе.
У 1990-я гады працавала ў розных швэдзкіх дзяржаўных установах, у тым ліку ў Міністэрстве па грамадзянскіх справах, Міністэрстве замежных справаў, Міністэрстве абароны. У 2000—2013 гадох была міжнародным сакратаром Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі. У 2013—2014 гадох — кіраўнік міжнароднага аддзелу Эўрапейскай сацыялістычнай партыі ў Брусэлі. У 2014—2016 гадох займала пасаду дзяржаўнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі Швэцыі. У 2016—2018 гадох была Міністрам па справах Эўразьвязу і гандлю ва ўрадзе С. Лёвэна. У студзені—верасьні 2019 году — Міністар замежнага гандлю і па справах Поўначы.
У 1989 годзе выйшла замуж за Матса Эрыксана. Мае дваіх дзяцей.
Стаўленьне да Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24—25 лістапада 2019 году наведала Менск з афіцыйным візытам. Гэта быў першы візыт швэдзкага міністра ў Беларусь больш чым за 27 гадоў. На сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам адзначана зацікаўленасьць у выбудоўваньні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх дачыненьняў паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам.
У час перамоваў у МЗС Беларусі зь міністрам замежных справаў Уладземірам Макеем бакі абмеркавалі актуальны стан і пэрспэктывы разьвіцьця дыялёгу Беларусі з Эўрапейскім зьвязам, у тым ліку ў рамках ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства», рэгіянальную супрацу, магчымыя крокі па ўмацаваньні глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі, праблематыку правоў чалавека, вынікі праведзеных у Беларусі парлямэнцкіх выбараў, а таксама пытаньні міжнароднай палітыкі, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць.
У Менску Ан Ліндэ заявіла, што МЗС Швэцыі рэкамэндавала выкарыстоўваць у швэдзкай мове назву «Belarus» замест «Vitryssland»: «Гэта прызнаньне беларускай грамадзянскай супольнасьці і народа, які доўгі час хацеў падкрэсьліць нацыянальную ідэнтычнасьць і сувэрэнітэт сваёй краіны».
Таксама сустрэлася ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і палітычных партыяў[2].