Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя лац. Alaksandra Hierasimienia | |
Дата нараджэньня | 31 сьнежня 1985 (38 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | плыўчыха |
Сябра ў | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці[d] і Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва[d] |
Узнагароды | |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Плаваньне (жанчыны) | ||
Срэбра | 2012 | 100 м в/с |
Срэбра | 2012 | 50 м в/с |
Бронза | 2016 | 50 м в/с |
Аляксандра Герасіменя (нарадзілася 31 сьнежня 1985 году, Менск) — беларуская плыўчыха. Чэмпіёнка сьвету па плаваньні 2011 году ў Шанхаі, чэмпіёнка і срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы 2010 году ў Будапэшце. Трохразовая чэмпіёнка Эўропы сярод юніёраў 2001 году. Рэкардсмэнка Эўропы сярод юніёраў. Майстар спорту міжнароднай клясы.
Выйграла 2 жніўня 2012 году срэбраны мэдаль у заплыве на 100 мэтраў вольным стылем на летніх Алімпійскіх гульнях у Лёндане[1], а 4 жніўня ўзяла срэбра ў катэгорыі 50 м вольным стылем[2].
На Алімпійскіх гульнях 2016 году выйграла бронзавы мэдаль на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем.
18 жніўня Герасіменя падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартовай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем прызнаць несапраўднымі выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 году. Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэньні Свабоднага аб’яднаньня спартоуцаў Беларусі ў верасьні 2020 году, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзеньне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. 28 верасьня 2020 году выставіла на аўкцыён форму, якую надзявала на цырымонію ўзнагароджаньня на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе — там яна ўзяла бронзавы мэдаль у заплыве на 50 мэтраў вольным стылем. Грошы ад продажу будуць перададзеныя для дапамогі пацярпелым спартоўцам, якія падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваньнем палітычных зьменаў[3]. У кастрычніку 2020 году пераехала ў Вільнюс і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленьні.
26 снежня 2022 году ў Беларусі завочна прысуджана да 12 гадоў пазбаўленьня волі[4].
27 лістапада 2023 г. уганараваная Мэдалём Ордэну Пагоні з боку Рады БНР[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Александра Герасіменя выйграла срэбра Алімпіяды Наша Ніва
- ^ Александра Герасіменя выйграла другое срэбра Наша Ніва
- ^ Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выставіла на аўкцыён сваю форму, каб дапамагчы пацярпелым спартоўцам, Радыё Свабода, 28-09-2020
- ^ В Беларуси заочно осуждена трехкратный призер Олимпийских игр (рас.) Голас Амэрыкі
- ^ Герасіменя, Ляўчук, Бахарэвіч атрымаюць ад Рады БНР медалі Ордэна Пагоні - Эўрарадыё, 27.11.2023
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандра Герасіменя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце belswimming
- Нарадзіліся 31 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Мэдалём Ордэну Пагоні
- Беларускія плыўцы і плыўчыхі
- Беларускія плыўцы і плыўчыхі на Алімпійскіх гульнях
- Плыўцы і плыўчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Плыўцы і плыўчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Плыўцы і плыўчыхі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году
- Завочна асуджаныя