Сьцяг Харватыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Суадносіны бакоў 1:2

Дзяржаўны сьцяг Харватыі зьяўляецца афіцыйным дзяржаўным сымбалем Рэспублікі Харватыя.

Дзяржаўны сьцяг Харватыі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — белага і ніжняй — сіняга колеру; з гербам Рэспублікі Харватыя пасярэдзіне. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні 1:2.

Здаўна народная адзежа харватаў — суконныя курткі — упрыгожаныя тасьмой, галуны былі розных колераў — чырвоныя, белыя й сінія, а калі ў 1848 годзе адбывалася інаўгурацыя харвацкага БанаІосіпа Елачыча ў яго ўборы, гэтыя тры колеру былі аб'яднаныя.

Улічваючы велізарны фундуш Іосіпа Елачыча ў захаваньне народнага здабытку й незалежнасьці, з таго моманту пачынаецца адлік трохкаляровага дзяржаўнага сымбалю, які аб'яднаньнем колераў сымбалізуе аб'яднаньне й цэласнасьць харвацкага народу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьцяг Харватыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў