Мікалай Гусеў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гусеў.
Мікалай Гусеў | |
Дата нараджэньня | 9 (21) сьнежня 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 лютага 1965 (65 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, графік |
Месца працы | |
Жанры | малярства і графіка[d] |
Мікала́й Іва́навіч Гу́сеў (рас. Николай Иванович Гусев; 21 сьнежня 1899, Вязьнікі, Уладзімерская губэрня, Расейская імпэрыя — 14 лютага 1965) — савецкі маляр і графік. Аўтар выявы сьцяга БССР[1][2], мадыфікаваную вэрсію якога ў 1995 годзе рэжым Лукашэнкі ўсталяваў у якасьці афіцыйнага сьцяга Беларусі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расеец з паходжаньня. Навучаўся ў Мсьцёрскай іканапіснай вучэльні (1910—1016), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924—1926), Ленінградзкім вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (1926—1930), Маскоўскім паліграфічным інстытуце (1930—1932)[3].
Канчаткова пераехаў у Беларусь у 1932 годзе[4]. З 1936 году выкладаў у Беларускім палітэхнічным інстытуце[3]. Быў у рэдакцыйнай калегіі часопісу „Іскры Ільіча“[5].
У часе нямецкай акупацыі (1941—1944) жыў у Менску з амаль паралізаванай жонкай Тамарай і дзьвюма малымі дочкамі, супрацоўнічаў зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй[6]. У пачатку вайны разам з Валянцінам Волкавым пачаў зарабляць напісаньнем партрэтаў афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны[7]. Паводле Вольгі Бембель, дапамагаў ваеннапалоннаму[4].
Паводле Валянціна Тараса і Яўгена Ціхановіча, па вайне 4 гады адсядзеў у вязьніцы за супрацу зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй[8][6]. Прытым, паводле архіўных матэрыялаў зь Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва, у другой палове 1940-х гадоў працягваў ствараць новыя карціны, а ў 1948—1950 гадох навучаўся на вячэрнім унівэрсітэце марксізму-ленінізму пры менскім гаркаме КПБ. З канца 1940-х зноў выкладаў у Беларускім палітэхнічным інстытуце (з 1954 году — дацэнт).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод работ даваеннага часу тэматычная карціна «У ліцейнай майстэрні» (1929), графічныя партрэты Максіма Горкага (1934), Ізі Харыка (1930-я) і інш., савецкія прапагандысцкія плякаты.
У час вайны, апроч прыватных заказаў (партрэты афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны), стварыў партрэт Радаслава Астроўскага (1944), а таксама вялікі партрэт Гітлера (1943), які вывешвалі на сьвяты ў мескім парку Менску[4].
У паваенны пэрыяд аўтар тэматычных карцін «Будуемся!» (1947), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959); партрэтаў Андрэя Бембеля, Аляксея Глебава (канец 1940-х гадоў), Янкі Купалы (1949), Петруся Броўкі, Рыгоры Шырмы (1960), Пятра Глебкі, Ніны Глебкі і інш.
У 1951 годзе стварыў выяву новага сьцяга БССР з выкарыстаньнем арнамэнту «Ўзыходзячае сонца», вышытага ў 1917 году (год кастрычніцкага перавароту) сялянкай Матронай Маркевіч зь вёскі, якая на момант стварэньня сьцяга ўваходзіла ў склад Ульянаўскага (назва ў гонар Леніна) сельсавету[1].
-
Аляксей Глебаў, канец 1940-х гг.
-
Янка Купала, 1949 г.
-
Якуб Колас, 1957 г.
-
Пятрусь Броўка, 1960 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 24.
- ^ Гурневіч З. Ловім прапагандыстаў на фэйках. «Калі б закон у краіне працаваў, то першымі пацярпелі б самі прапагандысты», Салідарнасьць, 22 сакавіка 2021 г.
- ^ а б ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 544.
- ^ а б в Мартинович Д. Изобразил Гитлера и спасал военнопленного. Кто нарисовал красно-зеленый флаг, TUT.BY, 8.12.2020 г.
- ^ Іскры Ільіча. № 4, 1941.
- ^ а б Ціхановіч Я. Партрэт стагоддзя. — Менск: Лімарыус, 2015. — С. 119.
- ^ Бембель-Дедок О. А. Воспоминания / Предисл. Е. И. Гаповой; Вступ. ст. Т. О. Бембель. — Мн.: Пропилеи, 2006. — 235 с, [12] л. ил. ISBN 985-6239-63-9.
- ^ Тарас В. Хлапчук са старога здымку Разьдзелы з кнігі «На высьпе ўспамінаў» // Дзеяслоў. № 2 (15), 2005.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мартинович Д. (8 сьнежня 2020) Изобразил Гитлера и спасал военнопленного. Кто нарисовал красно-зеленый флаг (рас.). TUT.BY. Праверана 18 студзеня 2020 г.
- Нарадзіліся 21 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ва Ўладзімерскай губэрні
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні
- Нарадзіліся ў Вязьніках
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Савецкія мастакі і мастачкі
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Беларускія графікі
- Выкладчыкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Маскоўскага ўнівэрсытэту друку