Перайсьці да зьместу

Зьміцер Дрозд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Дрозд
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1973(1973-03-26) (51 год)
Месца нараджэньня Дразды, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Месца вучобы

Менскі тэхналягічны тэхнікум (1992)

гістарычны факультэт БДУ (2005)
Занятак пісьменьнік, архівіст, публіцыст, паэт, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя[1], архівазнаўства[d][1] і публіцыстыка[1]
Узнагароды

Зьміцер Міхайлавіч Дрозд (26 сакавіка 1973, в. Дразды, Менскага р-на, Менскай вобласьці) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[2].

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у вёске Дразды (пазьней увайшла ў склад Менска), дзе з канца XIX ст. жылі ягоныя продкі[3]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій[3].

У 1992 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава[4].

У 2010 годзе выйшла ягоная грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917».

У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.

У 2016 годзе стаў ляўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст году»[5].

У 2017 годзе стаў ляўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў»[6].

Аўтар шэрагу публікацый для выданьняў «Наша Ніва», «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар», «Хартыя’97», «Культура»[7].

За ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасьля вызваленьня зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА №1 г. Менска на вул. Валадарскага. 5 траўня 2011 году суд Кастрычніцкага раёну Менску (судзьдзя – Ала Булаш) быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Разам зь ім на розныя тэрміны па крымінальнае справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 сьнежня былі асуджаныя Павал Вінаградаў(be), Алесь Кіркевіч(be), Аляксандар Пратасеня й Уладзімер Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкулу 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[8]. 23 траўня 2011 года ў Чорны спіс Эўраўьвязу былі дададзены Ала Булаш і Аляксандар Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе.

Тэрмін адбываў у калёніі г. Бабруйску.

Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасьля памілаваньня кіраўніком дзяржавы[9]. Пазьней дадзеныя падзеі былі адлюстраваныя ў ягонай аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў»[10].

  • «Евангелие Дмитрия», 100 экз. 1997.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1861―1900 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 671 с 300 экз. 2-е изд., исправленное и дополненное (полные именной и географический указатели). Медисонт, 2012.— 709 с 100 экз.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 692 с 500 экз.
  • Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775 Reјestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński, 1775 / укладальнік Зьм. Дрозд; [аўтар уступнага артыкула, нав. рэд. Д. В. Лісейчыкаў; рэдактар польскага тэксту Г. Дадас]. — Мінск : Медысонт, 2014. — 197 с 50 экз.
  • Заречье. Веды воды: [книга стихов и фотографий] / Дмитрий Дрозд; Минск : Медисонт, 2016. 274 стр. цв. фот. 14х21 см 9 экз.
  • Бунт Ботаников / Дмитрий Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2017. 50 экз. Электронная книга. 474 с.: цв. и ч/б ил.
  • Бунт Батанікаў : дзённік / Зміцер Дрозд. — Мінск, 2017. — 258 с : іл. — (Серыя «Беларуская турэмная літаратура»; вып. 1). Мінск. 2017. Наклад 500 ас.
  • Место расстрела: Орша / Автор и сост. Дм. Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2018. Электронная книга. 474 с : цв. ил., табл. Vilnius.
  • Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча / Зміцер Дрозд. — Вільнюс : Беларускі дакументацыйны цэнтр, 2018. 572 с. : каляровыя [8] і ч/б [16] іл.
  • Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А. І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. 992 с.