1-я Расейская нацыянальная армія
1-я Расейская нацыянальная армія | |
1-я Русская национальная армия | |
Нарукаўны знак, 1943 г. | |
Гады існаваньня | 1941—1945 |
---|---|
Краіна | Трэці Райх |
Функцыі | Дывэрсіі ў тыле савецкіх войскаў, змаганьне з партызанамі |
Колькасьць | 6 000 — 10 000 |
Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Вядомыя камандзіры | Барыс Смыслоўскі |
1-я Расейская нацыянальная армія (рас. 1-я Русская национальная армия, ням. 1. Russische Nationalarmee der Deutschen Wehrmacht) — вайсковае фармаваньне, якое дзейнічала ў складзе Вэрмахту ў гады Другой сусьветнай вайны пад камандаю Барыса Смыслоўскага. Колькасьць ацэньваецца ад 6 да 10 тысячаў чалавек[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 1941 году на паўночнай пляцоўцы Ўсходняга фронту пад камандаю былога афіцэра царскай арміі, эмігранта Барыса Смыслоўскага, сфармаваўся «Расейскі навучальны батальён», пазьней пераўтвораны ў «Асаблівую дывізію R» пад камандаю фон Рэгенаў. З 1942 году і да канца вайны пад камандаю Смыслоўскага ўтварылася 12 выведных школаў (дзеля шпіёнска-дывэрсійнай дзейнасьці ў тыле Чырвонай Арміі і змаганьня з партызанамі). У 1943 годзе колькасьць вайскоўцаў і агентаў складала каля 10 тысячаў чалавек (былыя эмігранты, ваеннапалонныя і зьбеглыя з Чырвонай Арміі). У гэты час фармаваньне насіла назвы «Зялёная армія адмысловага прызначэньня», а пазьней «Асаблівае падразьдзяленьне R».
У выніку супярэчнасьцяў Смыслоўскага з кіраўніком створанай пазьней Расейскай вызвольнай арміі (РОА) генэрала Андрэя Ўласава фармаваньне не ўвайшло ў склад РОА, як многія іншыя расейскія фармаваньні Вэрмахту. Удзельнікамі фармаваньня былі ў асноўным былыя белагвардзейцы і эмігранты, якія выкарыстоўвалі дарэвалюцыйны расейскі сьцяг (бела-сіне-чырвоны); ў апошнія дні вайны да іх далучыўся нават спадчыньнік расейскага стальца вялікі князь Уладзімер Кірылавіч, што разыходзілася з палітыкай Уласава, які арыентаваўся на савецкіх грамадзянаў, што даведаліся пра злачынствы бальшавікоў.
4 красавіка 1945 году, ужо па наданьні РОА саюзнага статусу, фармаваньне таксама атрымала статус саюзнай Вэрмахту арміі і назву «Першая Расейская нацыянальная армія». 18 красавіка 1945 году пачалося адступленьне на Захад, якое завяршылася 3 траўня 1945 году выхадам у Ліхтэнштайн.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Freiherr von Vogelsang H. Nach Liechtenstein — in die Freiheit. Der abenteuerliche Weg der «1. Russischen Nationalarmee in der Deutschen Wehrmacht» ins Asyl im Fürstentum Liechtenstein. — Schellenberg: Gemeinde Schellenberg, 1980.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Holmston А. Auf magischen Wegen. Der Ostfeldzug. Philosophie des Krieges. — Buenos Aires: Borchardt, 1948. — 148 s.
- Грибков И. В., Жуков Д. А., Ковтун И. И. Особый штаб «Россия». — М.: Вече, 2011. — 464 с.: ил. — (Враги и союзники).
- Дробязко С. И. Эпопея генерала Смысловского / Материалы по истории Русского освободительного движения: Сборник статей, документов и воспоминаний. Вып. 4. / Под общ. ред. A. B. Окорокова. — М.: Архив РОА, 1999. — С. 116—143.