Мірон
Міро́н — напаўлегендарны герой беларускага незалежніцкага руху, чыя асноўная дзейнасьць палягае ў вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў у цяжкадаступных месцах.
Міронаўскі рух распачаўся на Віцебшчыне ў сярэдзіне 90-х гадоў дваццатага стагодзьдзя з нагоды рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які зьмяніў нацыянальную сымболіку. Надалей гэты рух распаўсюдзіўся амаль па ўсёй Беларусі.
Мірон у мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомая карціна мастака Аляксея Марачкіна «Мірон»: чалавек сьпінаю да гледача вешае на лініях высокавольтнай перадачы бел-чырвона-белы сьцяг[1]. Побач радкі Рыгора Барадуліна:
Дрыжэце і калхозны трон,
і падхалімскія капэлы,
калі вывешвае Мірон
сьцяг родны бел-чырвона-белы.
А таксама сьпеў Зьмітра Сідаровіча на словы таго ж Марачкіна:
Мірон, Мірон, Мірон - легенда, міраж.
Хто ён, адкуль ён?
Ведама толькі - свой малец.
Наш.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інтэрв'ю з Міронам. 2007 г.
- Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг каля будынку КДБ
- «Мірон» узьняў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над начным Віцебскам
- Лёзна: “Мірон” узьняў бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай(недаступная спасылка)
- Згадваньне аб Міроне ў цэнтральнай дзяржаўнай газэце «Савецкая Беларусь»