Перайсьці да зьместу

Сяргей Рутэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рутэнка.
Сяргей Рутэнка
лац. Siarhiej Rutenka
Сяргей Рутэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 жніўня 1981(1981-08-29) (43 гады)
Прывольны, БССР
Рост 199 см
Вага 99 кг
Пазыцыя левы паўсярэдні
Клюбы
Гады Клюб
1998—2000
2000—2001
2001—2005
2005—2009
2009—2015
2015
2016
2016—2017
Аркатрон Менск
Гарэнье Вяленье
Цэле
Сьюдад-Рэал
Барсэлёна
Лехвія
СКА Менск
Аль Кіяда
Зборныя
2001—2004
2004—2008
2010—2016
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе Беларусь
Мужчынская зборная Славеніі па гандболе Славенія
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе Беларусь
54 (361)

Сярге́й Аляксе́евіч Рутэ́нка (нар. 29 жніўня 1981 году, Прывольны[1]) — колішні беларускі, славенскі і гішпанскі гандбаліст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016).

Улетку 2009 году стаўся найдаражэйшым гандбалістам сьвету праз заключэньне з гішпанскай «Барсэлёнай» кантракту сумай 1,2 млн эўра з гадавым заробкам каля 240 тыс. эўра[2].

Выхаванец менскае школы гандболу. Прафэсійную кар’еру пачаў у «Аркатроне», дзе правёў два сэзоны (1998—2000).

У 2000 року ў складзе моладзевай зборнай стаў срэбным прызэрам чэмпіянату сьвету. Пасьля гэтага посьпеху ў 19-гадовым узросьце перайшоў у славенскі «Гарэнье», а праз год — у наймацнейшы клюб краіны — «Цэле».

Першы матч за зборную Беларусі згуляў 4 студзеня 2001 году супраць зборнай Эстоніі. З клюбам выйграў свой першы Кубак Эўропы (2004) і стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва (86 мячоў)[3].

У 2004 року прыняў славенскае грамадзянства. Дэбютны матч за Славенію правёў на Алімпіядзе ў Атэнах супраць зборнай Расеі. Агулам за Славенію Сяргей Рутэнка правёў 40 гульняў і закінуў 269 мячоў, стаўшыся найлепшым бамбардырам чэмпіянату Эўропу 2006 року (51 гол).

У наступным сэзоне «Цэле» саступіў у паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Барсэлёне», аднак Сяргей Рутэнка зноў стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва з 95 мячамі[4]. Дадаткова ён стаў пераможцам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым гульцом Супэркубку 2004—2005.

У 2005 року Рутэнка перайшоў у адзін з наймацнейшых клюбаў Эўропы — гішпанскі «Сьюдад-Рэал», зь якім цягам чатырох сэзонаў здабыў тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, Лізе ASOBAL і Кубку Гішпаніі. У сьнежні 2008 зь ініцыятывы кіраўніцтва клюбу праз квоту на легіянэраў прыняў грамадзянства Гішпаніі. У той жа час Рутэнка выказаў жаданьне вярнуцца ў беларускую зборную адразу па завяршэньні неабходнага трохгадовага тэрміну з часу ягонай апошняй гульні за Славенію.

Улетку 2009 року гандбаліст перайшоў у «Барсэлёну», падпісаўшы з клюбам кантракт на 5 гадоў. Сума трансфэру склала €1,2 млн, што зрабіла Сяргея Рутэнку найдаражэйшым гандбалістам сьвету[5].

У студзені 2010 року Рутэнка быў уключаны ў пашыраную заяўку зборнай Беларусі на адборачны турнір чэмпіянату сьвету-2011, аднак празь юрыдычныя перашкоды вяртаньне гульца было адкладзенае. У верасьні таго ж року Рутэнка ўсё ж атрымаў права выступаць за Беларусь, а зь лістапада 2011 зьяўляўся ейным капітанам.

У 2015 року Рутэнка пакінуў «Барсэлёну», зь якой стаў шасьціразовым чэмпіёнам Гішпаніі. Кароткі час правёў у катарскай Лехвіі, у красавіку 2016 року прыняў прапанову менскага СКА[6]. У верасьні таго ж року ўганараваны званьнем Заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь[7].

У сьнежні 2016 перайшоў у катарскі клюб «Аль Кіяда»[8]. У студзені 2017 року абвясьціў пра завяршэньне гульнявой кар’еры[9].

  1. ^ Siarhei Rutenka (анг.). EHFПраверана 12 студзеня 2017 г.
  2. ^ Алена Аўчыньнікава. Сяргей Рутэнка: «Некаторыя заўзятары лічаць мяне прадажным» // Зьвязда : газэта. — 13 студзеня 2011. — № 6 (26870). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Top 50 Scorers (анг.) EHF Champions League 2003/04. Velux EHF Champions League. Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. ^ Top 50 Scorers (анг.) EHF Champions League 2004/05. Velux EHF Champions League. Праверана 7 траўня 2015 г.
  5. ^ Щурко, Сергей (20 ліпеня 2009) Звезда не в гости к нам. «Барса» & Беларусь. Сергей Рутенко: уж как-нибудь без Карабатича (рас.) Легионеры. ПрессболПраверана 12 студзеня 2017 г.
  6. ^ Сергей Рутенко: надеюсь, помогу СКА (рас.). Гандбольны клюб СКА Менск (11 красавіка 2016). Праверана 12 студзеня 2017 г.
  7. ^ Заслужил!!!. Беларуская фэдэрацыя гандболу (3 кастрычніка 2016). Праверана 12 студзеня 2017 г.
  8. ^ Siarhei Rutenka to Qatari Al Quiada (анг.) // Handball Planet, 25 сьнежня 2016 г. Праверана 12 студзеня 2017 г.
  9. ^ Славуты беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка завяршыў кар’еру Іншы спорт. Наша Ніва (12 студзеня 2017). Праверана 12 студзеня 2017 г.
  10. ^ Сяргей Рутэнка стаў пяцікратным чэмпіёнам Гішпаніі, Наша Ніва

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]