Ржаўка (рака)
Выгляд
| Ржаўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Рыскова |
| Вусьце | Дняпро |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гомельская вобласьць |
| Даўжыня | 43 км |
Ржаўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 396 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асноўны прыток — рака Ржача (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Гарадзец.
Пачынаецца за 2,5 км на поўнач ад вёскі Рыскова Рагачоўскага раёну, упадае ў Дняпро за 2 км на ўсход ад места Жлобіна. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна ракі на большай частцы трапэцападобная шырынёй 1—2 км, у нізоўі невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Схілы мерна стромкія і стромкія, вышынёй 10—15 мэтраў, разараныя, зрэдку аблесеныя. Рэчышча ад вытоку на працягу 35 км каналізаванае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 374.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.