Перайсьці да зьместу

Канстанцін Лукашоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанцін Лукашоў
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1906 (7 студзеня 1907) або 25 сьнежня 1906(1906-12-25)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 траўня 1987(1987-05-23)[1] (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак хімік, палітык, геоляг, геахімік, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра геалёгія[2], геахімія[2], геаграфія і фізычная геаграфія[2]
Месца працы
Сябра ў Беларускае геаграфічнае таварыства
Навуковая ступень доктар геоляга-мінэралягічных навук[d] (1937)
Дзеці Валянцін Лукашоў
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
залаты мэдаль ВДНГ Заслужаны дзяяч навукі БССР Дзяржаўная прэмія БССР

Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (7 студзеня 1907, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губэрня — 23 мая 1987) — беларускі навуковец, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доктар геоляга-мінэралягічных навук[3]. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967). Бацька навукоўца-географа Валянціна Лукашова.

Паходзіць з заможнай сялянскай сям’і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі.

У 1931 годзе пасьля сканчэньня Ленінградзкага ўнівэрсытэту Лукашоў вучыўся ў асьпірантуры і ў 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Грунтазнаўства». Зьяўляецца аўтарам колькіх навуковых працаў. З 14 жніўня 1952 году Канстанцін Лукашоў быў прызначаны на пасаду рэктара БДУ. Заставаўся на пасадзе да кастычніка 1957 году[4]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1967 гг.), член Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1963—1967 гг.).

На працягу 1957—1960 зьяўляўся старшынём Навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства. Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за адкрыцьцё і разведку буйных нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласьці БССР.

Памёр у 1987 годзе[5]. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

  1. 1 2 нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. 1 2 3 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. Акадэмік ЛУКАШОЎ Канстанцін Ігнатавіч (1907—1987) Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  4. Рэктары БДУ(недаступная спасылка) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Папярэднік
Іван Чымбург
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1952—1957
Наступнік
Антон Сеўчанка